| |
| Статья написана 14 мая 2022 г. 11:13 |
Мужчынскае апавяданьне Бібоп Не! У рэшце рэшт, трэба зьбірацца. Трэба хоць бы скрануцца з месца, каб пачаць апранацца. Усё ж, здаецца, вырашана. Трэба ехаць. І гэта ўжо зусім ня той выпадак, калі нехта здольны падказаць, што рабіць. Параіць табе — ехаць ці ўсё ж застацца дома. Ня дасьць рады аніхто, апрача цябе самога. Ты ж сам здаўна усьвядоміў тое. Ва ўсім сьвеце няма нікога, хто б вырашыў лепш. Не, можна, канешне, і пазваніць. Сяму-таму. Толькі ня сёньня. Сёньня нікому не пазвоніш. Тэлефон адключаны за няўплату. А гэта значыць адно: сьпяшацца патрэбы няма. Як няма й выбару. Ёсьць толькі крыху часу, каб яшчэ раз падумаць. Таму, хто ўжо супакоіўся. Таму, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца.
Значыць, ехаць... Хоць уся душа супраць. Душа адчувае, што будзе пасьля. Колькі сяброў страціш. Колькі проста знаёмых перастануць цябе пазнаваць. Колькі людзей наогул забудуць твае кніжкі. Назаўсёды і напэўна з лаянкай у твой адрас. Назавуць здраднікам. І гэтае слова будзе адно з нешматлікіх, якія скажуць уголас. Бо нельга ўголас брыдка казаць пра чалавека, які, лічы, памёр. Прычым, на ўласнае жаданьне. Бо ты сам вырашыў: трэба ехаць. Адмаўляцца зараз ужо глупа. Ты пацьвердзіў прыезд, калі да цябе зьявіліся людзі ад Яго. Ты сам узяў у пракаце смокінг з белай кашуляй і матыльком. Іначай нельга. Ня можа пісьменьнік, якога ведаюць у сьвеце, ехаць на цырымонію ў простым пінжаку. Нарэшце, ты сам набыў на апошнія грошы дзьве пляшкі нейкага там "Водару". Зусім цьвярозы ты й кроку за парогам не зрабіў бы. А так... Заўсёды ёсьць шанц апраўдацца. Маўляў, выпіўшы быў. Вось і вырашыў пасьмяяцца. Хоць ніхто ў сьмех гэты не паверыць. Ні Ён, ні твае сябры. Нягледзячы на тое, што і Ён, і сябры добра ведаць, на якія жартачкі ты здольны. Ты, можна сказаць, у гэтай краіне жартаўнік нумар адзін. Хто, як ня ты, падчас жывога эфіру на тэлебачаньні замест сваёй прозы прачытаў купалаўскае "Аддайце песьню нашу нам! На што схавалі-расхваталі". Даўно тое было. Больш на тэлебачаньне не запрашалі. А хто, як ня ты, у сакавіку ўпрыгожыў раку трыма дзесяткамі надзіманых шароў, да якіх прывязаў сапраўдных колераў сьцяжкі? Міліцыя так і не пасьпела павыцягваць з вады цагліны, да якіх ты прымацаваў шнуры з шарыкамі. І Ён сам праехаў паўз гэты сьвяточны салют. Кажуць, потым крэслы крышыў у кабінэце. А табе нічога не зрабіў. Ня мог. Бо й тыдню не прайшло, як абвесьцілі пра міжнародную прэмію. Што, кінуць ляўрэата за краты?! Сабе ж даражэй. Ды й за што? Дзе тое напісана, што над рэчкай нельга сьцяжкі ўзьняць? Хоць, канешне, калі б захацеў, Ён тады б адпомсьціў. Ды адпомсьціў зараз. Датумкаў. Ня сам, зразумела. Ягоныя падручныя. Пры ўладзе ня толькі дурні пасьвяцца. З сім-тым нават чарку браў некалі, у вочы адзін аднаму пры гэтым глядзелі. І тыя вачэй не адводзілі. Значыць, ва ўладу папаўзьлі сьвядома. Вось і прыдумалі зьдзек. Сапраўдны. Езуіцкі. Ня ўсё ж табе прэміі за мяжой атрымліваць. Гэта проста. А ты атрымай тую прэмію тут. Ды зь Ягоных рук. Ды на вачах соцень людзей. Чужых табе і сваіх. Ого, які плюс Яму! Маўляў, зусім не баіцца, калі супраць Яго кажуць. Дэмакратыя — і ўсё тут! Няхай за мяжой квохчуць, што няма тут свабоды. Вы ж самі бачылі: прыйшоў, атрымаў, хоць сам і з апазыцыі. Так бы мовіць, уласнаруч у ведамасьці расьпісаўся. Хто пасьля асьмеліцца кусаць таго, хто цябе корміць? Прынамсі, глупа будзе тое рабіць. Таму што ніхто ўжо табе не паверыць. Ні свае, ні чужыя. Аніколі. Бо — кранты!. Ты скончаны. Ты памёр жывым. Роўна ў тое імгненьне, як атрымаеш на грудзі ганаровы знак. І будзе ён сапраўднай цаглінай на шыі. Крыжам на тваім жыцьці. Жыцьці таго, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца... І ў такой сытуацыі найлепш было б пажартаваць. Але вельмі злосна. Вельмі злосна! Напрыклад, застрэліцца на той самай сцэне. Ды хто ж цябе з пісталетам да Яго падпусьціць? І дзе той пісталет узяць? Па ўсім атрымліваецца, што іншага выйсьця няма. Тая міжнародная прэмія, зрэшты, ня надта й вялікая, разышлася вельмі хутка. Ты ж ніколі не сядзеў на грошах, як кура на яйках. Кампанію любіш. Частаваць любіш. Лічыш за абавязак падтрымаць маладых. Асабліва паэтак. Хоць і ведаеш, што грошы твае яны прап'юць. Можа, й цябе пры гэтым не згадаюць добрым словам. Ого, якім словам яны цябе згадаюць цяпер! Але грошы ўсё адно возьмуць. Нават калі гэта будуць Ягоныя грошы. Тым большая асалода такія прапіць. А грошы сапраўды патрэбныя пазарэз. Ты ж пісьменьнік. Ты ня можаш працаваць у якой канторы ад і да. Натхненьне ня ведае раскладу. Вось і пішаш сабе. А цябе тут ніхто не друкуе. Хіба што пара-тройка нячэсных газэт з больш чым сьціплымі ганарарамі. Выдавецтвы? Збор твораў? Дзе там! Некаторыя й рады былі б. Ды толькі вось жыць усім хочацца. Як, зрэшты, і табе самому. За кватэру вінен вось ужо паўгода. Залаты партсыгар у лямбардзе закладзены. Адзіная каштоўная рэч, што зьбераглася ад дзядоў. Яго нельга ня выкупіць. Яго неабходна перадаць таму, хто працягвае род. Таму, пра якога нават былая жонка ня ведае. Але ж ня пойдзеш да яго з кавалкам золата! Няхай і фамільнага. Таксама грошы патрэбныя. Плюс дзьве пазыкі. Пракат смокінгу з матылём. Тэлефон ажывіць. Кавы накупіць, смачнай гарбаты. Абутак паднавіць, адзежу. Нарэшце, проста добра пад'есьці. Калі тое апошні раз здарылася? Ды выпіць не "чарнільца", а нечага такога, каб... Каб можна было пайсьці да яе. З шыкоўнымі кветкамі. Папрасіць прабачэньня. Пагутарыць цёпла, як гэта раней атрымлівалася. Заначаваць у адным зь ёй ложку. І з наступнага ранку — за стол. Пісаць. Заўсёды добра піша той, хто ведае, што нічога нікому ня вінен. Той, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца... Ты ведаеш, што сябры скажуць. Маўляў, на грошы паквапіўся. На брудныя грошы. Цікава, а што б сказаў хто зь іх, калі б да яго вось гэтак жа прыйшлі Ягоныя людзі з весткаю пра ўзнагароду? Сабе яны б казалі тыя ж словы, што й табе? І гэтак жа іх круціла-ламала б? І сумленьне гэтак жа штурхала іх з кута ў кут, сьціснуўшы рукі на тваёй шыі?! Вось чаму ты будзеш казаць ад уласнага імя. І вырашаць толькі за сябе. Гэта няхай Ён вырашае за ўсіх. Ён жа ўсім і адкажа потым. Я — толькі за сябе. Таму і раіцца ня буду. Ні з кім! Індывід хрэнаў... Яшчэ ня позна адмовіцца. Ня позна здаць смокінг з матылём. Пазычыць у суседкі яшчэ раз. І "чарнільца" набраць. Ды з сырком плаўленым. Каб працяло да глыбіні душы. Каб усё гэта падалося дурным сном. Каб застацца самім сабой... Ты наліваеш ў шклянку. Ідзеш да люстэрка. Глядзіш на сябе. Робіш ладны глыток і зноў глядзіш. Ляўрэат, ха! Дажыўся. Спачатку прызнаньне ў сьвеце. І толькі потым — дома. Такія вось беларусы. Пакуль за мяжой не прызнаюць, на радзіме ва ўпор не заўважаць. Затое ў фаворы тут тыя, хто й мезенцу твайго ня варты. Таму што прынцыповым заўжды нялёгка. Паўсюль. Нават за мяжой. І ўсе пры гэтым разумеюць: цікавасьць да цябе шмат у чым тлумачыцца зусім ня тым, што табой напісана. І як напісана. Проста ты нарадзіўся менавіта ў гэтай краіне. Якая цяпер — як бяльмо на твары ўсяго сьвету. Якой трэба дапамагаць стаць на шлях ісьціны. А пісаў ты заўсёды аднолькава, не зважаючы на тое, што адбываецца наўкол, хто правіць. І толькі сытуацыя прадыктавала тое, што цябе нарэшце заўважылі. Вырашылі падтрымаць сумленьне нацыі, якая асьлепла. Ну што, калі ўжо зусім шчыра? Хіба тая прэмія не была такой жа падачкай? Хіба ты сапраўды гэткі геніяльны? Лепшы з лепшых? На во, выкусі! Чаму ж тады гэтак не пакутаваў? Не вагаўся — ехаць ці не? Во як яно, калі папраўдзе... Тваё здароўе, ляўрэат! Зь іншага боку — факты. Тое, чаго не абмінуць. Пераклады на семнаццаць моў. Тыражы, якія куды большыя за тое, што выдадзена на мове роднай. Лімузыны да трапу. Шыкоўныя гатэлі. Прыём у прысутнасьці першых асоб. Смокінг з матылём бясплатныя. І такія напоі, што... Блін!.. Пустая шклянка ляціць у кут пакоя. Ты ведаеш, што шклянка не паб'ецца. Неаднойчы праверана. Гэта як выпусьціць пару. У сытуацыі, калі не вядома, як і што рабіць. Цікава, а пасьля цябе будуць надалей друкаваць у тых самых нячэсных газэтах? Не адхрэсьцяцца, як ад калябаранта? Ці замежная прэмія пераважыць айчынную? І што скажуць у тых газэтах, калі пералічыць Ягоную прэмію на іх рахунак? Каб потым атрымліваць такія ж сьціплыя ганарары з уласных жа грошай. Але хто ж дапаможа падключыць тэлефон?! Зразумела, заўсёды можна будзе апраўдацца. Маўляў, гэта прэмія не ад Яго. Яна дзяржаўная. І адзначыла цябе дзяржава, а ня Ён. А хто ў нас — дзяржава? Вось табе і нюансік. Яшчэ адзін. І не дзяржава, а Ён працягне табе руку на сцэне. Пры тэлекамэрах. І ты мусіш паціснуць тую руку, хоць раней нават падумаць пра гэта ня мог. У самым мярзотным сьне. Надта ўжо рука тая... сьлізкая. Уласную пасьля да скону не адмыць. Ды што там рука! Куды вочы потым падзець? Асабліва ад сына. Калі той на сабе на плошчы зьведаў, што такое гумай ды па нырках, што такое набітая людзьмі камэра. Для сына ты пакуль герой. Але да таго моманту, як пацісьнеш тую руку. Далей — цемра. Без працягу роду. Бач ты, што прыдумалі! Абклалі сьцяжкамі. Адно выйсьце й пакінулі. Маўляў, калі ласка! Клетка гатовая. І з усімі выгодамі. Поўны збор твораў — па-за плянам. Сустрэчы з чытачамі ў лепшых залях. Тэлебачаньне, радыё. Інтэрвію для тоўстых і пустых часопісаў. Ганаровая пасада ў якой канторы з ладным заробкам. І на заканчэньне — нэкралёг ва ўсіх газэтах. На першых палосах. З усімі подпісамі. Зь Ягоным прозьвішчам. Як належыць. І мэмарыяльная дошка. І пахаваньне з помнікам за дзяржаўны кошт. Ды ўсё гэта — з цяжкім ланцугом на шыі. І ключы ад замка на ланцугу згубленыя назаўсёды. Ад цагліны на шыі таго, каму сьпяшацца ўжо няма як... А што, ня так?! Ці ня тое самае з Купалам было? Можа, яго таксама змушалі зрабіць нешта такое, праз што ён пераступіць проста ня мог? Што рука, якую ён мусіў паціснуць, была такая ж? Вось і вырашыў зьбегчы ў нябыт такім, якім быў. Застаўся самім сабой. І цяпер ніхто пра яго дрэнна ня скажа. Хоць такі зыход — ня лепшы чын. Ты глядзіш на гадзіньнік. Застаецца ўсяго чвэрць гадзіны, як прыйдзе дагледжанае аўто. Застаецца ўсяго нічога, каб вырашыць далейшы лёс. Можна, безумоўна, выскачыць на ганак у тым, што ёсьць. Драныя джынсы, латаны швэдар, старыя тапкі. І — на тры нелітаратурныя літары! Вось так! Тройчы па тры літары! І пасьля дапіць "чарнільца" з лёгкім сэрцам. Чыстай душой. А можна паехаць. І выйсьці на сцэну па той значок. І не заўважыць працягнутую руку. І на фуршэце ўжо даць сабе волю. Небясьпечна жартаваць, як ты гэта ўмееш. Чапляцца да калгасных жонак бліжэйшага Ягонага атачэньня. Можна будзе! Дзяржаўнаму ляўрэату дазволена. І напрыканцы забраць са стала бутэльку дарагога пітва, "зьняць" якую прыгожую афіцыянтку і адвезьці яе да сябе. Не як Яго пазаштатнага супрацоўніка, а як жанчыну. Калі яшчэ будзе нагода памілавацца, вылузаўшыся са смокінгу! І няхай яна потым схлусіць у справаздачы, што тая ноч прайшла для яе дрэнна. Глупства! Хто паверыць?! Дзесяць хвілінаў... Ён скідае джынсы, швэдар. Зноў глядзіцца ў люстэрка. Ну, патрыманы ўжо. Ну, не маладзён. Ну, ужываны рознымі і неаднойчы ва ўсе дзіркі. А калі вось так? Белая кашуля. Смокінг. Матылёк. Бліскучыя чаравікі. Іншая справа! Да ансамблю не хапае толькі ляўрэацкага значка. Для поўнага шчасьця таго, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца. Таму што ты ўсё вырашыў. Паедзеш. Выйдзеш на сцэну, калі пачуеш сваё прозьвішча. Халера з ёй — пацісьнеш тую руку. Нічога, будзе як адмыцца. Бо жарцік прыдуманы. Ты падыдзеш да мікрафону і запрапануеш усім калегам па шчасьці пералічыць грошы на будаўніцтва помніка Яму. Прападаць — дык з музыкай! І хрэн хто запярэчыць! І з трансьляцыі такое выразаць ніхто не адважыцца. Сам Ён, зразумела, будзе няшчыра адмаўляцца. Бо адразу ж зразумее: прайграў. Трапіў у дурную сытуацыю. Зь Яго адкрыта насьмяяліся. Ды так, што найбольш рагочуць людзі з бліжэйшага атачэньня. Ім заўсёды весела, калі шэф абасраўся. Адно што жонкі калгасныя нічога не зразумеюць. Ды ўжо прабачце! Не на вас жарцік разьлічаны. Пяць хвілінаў... Паліто апранаць сорамна. Старое занадта. Узяць трэба на ўсялякі выпадак. А што, калі давядзецца назад на трамваі? Трамвай і смокінг — рэчы несумяшчальныя. Так, яшчэ паўшкляначкі хіміі, што віном завецца... Цыгарэта. Запальнічка. Разьвітальны погляд у люстэрка. І ўніз па сходах. З паліто праз руку. Да бліскучага чорнага аўто, якое вурчыць ля ганка, як сыты кот. Цэнтральная заля ў агнях. Паліто пакінутае ў машыне. Па чырвоным дыване да цэнтральнага ўваходу цябе суправаджаюць мажнога складу хлопцы. Людзі апладзіруюць табе, як якой кіназорцы. На ўваходзе ветліва просяць прайсьці праз мэталічную брамку. Зьвініць сыгнал. Ты абмацваеш кішэні, знаходзіш запальнічку. Узамен атрымліваеш нумарок, па якім потым возьмеш тую запальнічку назад. Цябе вядуць далей, у залю за сцэнай. Там зьбіраюць ляўрэатаў прэміі. Ты пазнаеш мастака, які ўсё жыцьцё малюе ўласную жонку. Кінарэжысэра, які здымае брудныя заказныя фільмы. Журналістку, якая ўтрапёна піша пра Яго з тым жа піетэтам, зь якім пісала пра Ягонага папярэдніка. Гісторыка, які штораз перапісвае кнігі ў залежнасьці ад таго, што скажа Ён. Сьпевака, які неяк заявіў, што на беларускай мове песьні гучаць немілагучна. Загадчыцу бібліятэкі, якая першая ў краіне добраахвотна ачысьціла збор ад "дрэнных" пісьменьнікаў. Ты ведаеш, што сярод кніг, сьпісаных на макулятуру, былі твае. Нарэшце, ты бачыш актора і спыняеш на ім позірк. Ох, як той некалі чытаў Купалу! Жанчыны плакалі, у мужчын міжволі сьціскаліся кулакі, юнакі былі гатовыя рушыць муры. Ты прывітаўся, нягледзячы на тое, што кампанія радасьці не давала. Ты ніколі не адчуваў сябе такой белай варонай, як сёньня. Хацеў закурыць, але замест запальнічкі намацаў нумарок. Праз пару хвілінаў вам растлумачылі, як паводзіць сябе падчас цырымоніі. Што можна рабіць і чаго не. Потым вывелі на сцэну, падраўнялі і пад гучаньне аркестру адчынілі заслону. Заля ўскочыла з крэслаў, вітаючы Яго. Ён распавёў пра дасягненьні айчыннай культуры, яе пэрспэктывы, склаў пажаданьні творчай моладзі. На заканчэньне прыгразіў тым сілам, якія замінаюць краіне ісьці па вызначанаму Ім шляху. Нарэшце, пачаў уручаць узнагароды. Ты стаяў перадапошні. Цябе ахапіў нейкі азарт у прадчуваньні, можа, найлепшага жарту ў жыцьці. Зараз, зараз ты пацісьнеш руку і скажаш ў мікрафон тое, што прыдумаў. Вось яшчэ хвіліна, пасьля гэтай журналісткі... Як у забыцьці, ты пачуў яе голас. І не адразу зразумеў, што яна сказала. Нешта пра падзяку асабіста Яму, Ягонаму клопату пра творчых людзей, агульнае іх меркаваньне пералічыць прэмію... Хто ёй тое сказаў? Які Фонд міру?! "Тваю маць!" — пачулася збоку. Ты азірнуўся. Твар старога актора дрыжаў, у ягоных вачах стаялі сьлёзы. Ты сам міжволі памацаў шыю, якую матылёк сьціснуў, быццам мэталічны ланцуг з цаглінай на канцы. "Прадаўся, — мармытаў актор. — Дык хаця б за грошы. А то — за катлету на фуршэце"... Далейшае прайшло як у тумане. Ты не памятаеш, якія рукі паціскаў. Спустошана нешта казаў у тэлекамэру. Стаіўся ў куце залі для прыёмаў, сьціскаючы фужэр з вадой. Абы не раздушыць! Потым бачком незаўважаны праціснуўся да выйсьця. Табе нагадалі пра запальнічку. Выйшаў на вуліцу і сарваў матылёк. Шпурнуў гэтую цагліну ў мокры сьнег. Адразу задыхалася вальней. Ад машыны наблізіўся кіроўца і павіншаваў з узнагародай. Ты прамаўчаў. Кіроўца спытаў: — Дзе можна набыць вашу кнігу? — Зайдзіце на днях. Падпішу. — Дык давайце ў машыну. — Я сам, як-небудзь. Трамваем, — адказаў ты. На вуліцы дыхалася свабодна і глыбока. Ён накінуў на плячо паліто і нясьпешна крочыў, падстаўляючы твар дробным кроплям дажджу. На дзіва, ляўрэацкі значок зусім не абцяжарваў грудзі. Яму было сьмешна. Да сьлёз. І думаў ён пра адно. Няўжо ня вернуць грошы за смокінг з матылём, калі ён заявіцца да іх з тым значком? З падваротні на яго маўкліва высунуліся двое. — Мужык, грошы якія маеш? — спытаў адзін. Ён моўчкі выцягнуў з кішэні камяк паперак. Усё, што меў на далейшае жыцьцё. — Во і добра! — сказаў другі. — Пайшлі! Ён згодна пасунуўся за імі ў цемру. У двары адзін мужчына даў яму плястыкавы кубачак і кавалак плаўленага сыру, другі тым часам падзяліў на трох пляшку “чарнільца”. Падумаўшы, сказаў: — Мужыкі, давайце вып’ем за тое, каб нам ніколі ня лётаць на паўднёвакарэйскіх самалётах. Яму ніхто не адказаў. Яны, не адрываючыся, высмакталі пітво, закусілі і пакідалі кубкі на зямлю. — Дзякуй за кампанію, — сказаў ён. Яму далі цыгарэту без фільтру, і ён пакрочыў дамоў. У галаве круцілася. І ад выпітага таннага віна, і ад моцнага тытуню. І ад усьведамленьня таго, што лепш, чым як сталася, скончыцца вечар ня мог. “Блін, ды ня лётаюць да нас тыя самалёты!” — думаў ён. І не заўважыў, як пачаў сьмяяцца. Спачатку сам сабе, потым ціха, напаўголасу. Праз колькі крокаў ён ужо рагатаў так, што рэдкія мінакі кідаліся ад яго, быццам вераб’і з-пад колаў шпаркай таксоўкі. “Жыцьцё — добрая штука, — думаў ён. — А заўтра — гэта ўсяго толькі заўтра. Вось заўтра і пабачым, што і як. А сёньня — гэта маё сёньня. І нічыё больш. Заўтра ж я буду рабіць сваё заўтра. Пакажыце таго, хто мне ў гэтым перашкодзіць. Я тады буду сьмяяцца, як сьмяюся цяпер. Я стаміўся баяцца. Цяпер няхай Ён баіцца мяне. Свайго ляўрэата. Бо не прыдумалі яшчэ такога кароткага ланцуга. Няма такога ланцуга, што ўтрымаў бы думку. А таму — Ты ўсё ж пралічыўся. Бо сам закуты ў ланцуг. Куды больш строгі і моцны”. Чалавек у бялюткай кашулі, смокінгу з паліто праз плячо шырока крочыў па вуліцы. Ён ведаў, што будзе зь ім у бліжэйшы час. Паўднёвакарэйскі самалёт, канешне ж, рана ці позна прыляціць. Але білет на гэты рэйс ён пакуль замаўляць не зьбіраўся. Прынамсі, заўтра — дакладна. 13.03.2005, рэдакцыя 10.09.2006 P.S. У канцы апавяданьня выкарыстаны аповяд, пачуты аднойчы ад Уладзімера Някляева.
|
| | |
| Статья написана 14 мая 2022 г. 10:51 |
Видя иной раз на прилавках толстенные фолианты «Весь Булгаков», «Весь Пушкин» или «Полное собрание произведений о Шерлоке Холмсе», невольно представляешь, что этот ряд мог пополнить и том под названием «Белорусская советская фантастика». И даже с уточнением, чтобы лишних вопросов не возникало: «ВСЯ белорусская советская фантастика». Считанное количество авторов и считанное количество книг — вот вклад белорусов в мировую фантастику. Отчего так скромно? Есть тому объяснение?
Пожалуй, начать можно с того, что белорусская литература в современном её понимании очень молода, ей от силы полторы сотни лет. Возрождали её люди образованные, но так как основной носитель языка — крестьянин — грамотностью похвастаться не мог, то и темы чаще брались из тех, что ему, крестьянину, близки. Стихи и рассказы о тяжкой доле, из года в год повторяющиеся «Пан сахі і касы» и «Пяць лыжак зацiрки»; изначально белорусская литература была слишком близка к земным заботам, не было времени витать в небесных высях. Краткий расцвет в 20-е годы прошлого века ничего принципиально не изменил, крестьянин по-прежнему остался главным персонажем, разве что добавляются коллизии, связанные с советской властью, гражданской войной и коллективизацией. Потом национальное возрождение заливают кровью — интеллигенция уничтожена или выслана на стройки коммунизма, крестьянство раскулачено, носителей языка стало на сотни тысяч меньше. Потом война, и на долгие годы главными героями становятся партизаны — т.е. опять-таки крестьяне, защищающие родину от оккупантов. Все обстоятельства, какие только можно вообразить, играли на то, чтобы возможность вырваться из ограниченного круга тем была сведена к минимуму. Но даже в этом неприятии «литературы мечты» есть существенный нюанс. Да, не было условий для появления научной фантастики. Вероятно, как считают некоторые критики, для этого действительно необходима развитая фундаментальная наука, которой не было в царские времена, да и в БССР она по-настоящему появилась лишь после войны. Но никакая наука не нужна для того, что нынче зовётся фэнтези, во время оно называлось литературной сказкой, а применительно к далёкой Латинской Америке, где тоже никогда не было фундаментальной науки, — магическим реализмом. Тем не менее и здесь зияет пустота. Автор статьи «Фантастыка» в «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», бойко принявшись перечислять примеры такого рода в белорусской литературе («Шляхтич Завальня» Борщевского, «Тарас на Парнасе», «Энеида навыворот») быстро сбился и всё, что смог назвать в дальнейшем — отдельные, далеко не самые значительные произведения нескольких авторов. И зияющая пустота вокруг, которую пытаются заполнить хоть чем-то. Искусствовед и писательница Галина Богданова, например, на пустующее место основоположника литературной фэнтези предлагает поместить... художника Язэпа Дроздовича. Это уже не отсутствие фундаментальной науки, это отсутствие традиции. Вообще. А отсутствие традиции — это уже, пожалуй, вопрос не литературы, а менталитета. Наверное, можно аргументированно рассуждать, почему сложилось именно так, а не иначе и почему народ, на протяжении столетий вынужденный сражаться не то что за независимость — за право остаться на этой земле, за право говорить на своём языке, народ, предаваемый соседями, оставленный собственной элитой, предпочитал вместо звёзд на небе смотреть под ноги. Однако вместо долгих рассуждений приведу лишь один пример, ставший достоянием публики совсем недавно. В 2010 году журнал «Нёман» (№№ 1-3) напечатал неоконченую повесть Владимира Короткевича «Предыстория», которую будущий классик белорусской литературы писал на русском языке во время учёбы в Киевском университете. Текст на первый взгляд сугубо исторический, показывает страну, находящуюся под игом оккупантов, народные волнения, интеллигенцию, частью ассимилировавшуюся, частью патриотически настроенную, но не всегда готовую ассоциировать себя с лапотным народом. Вполне узнаваемые реалии накануне польского восстания 1863-1864 годов. Но в повести существенное отличие: захватчики носят немецкие имена. Понятно, почему Короткевич здесь отступил от исторической правды — стоит только взглянуть на время написания «Предыстории» (1949-50-й годы). Однако отступив раз, пришлось это делать ещё и ещё. Поэтому имя у страны появилось иное, географические названия были чуть изменены и описываемые события приобрели иной акцент, почти превратив историческую повесть в квазиисторический роман, т.е. фэнтезийный. Будь хоть какие-то серьёзные традиции не_реалистической литературы, наверное, в соответствующем духе «Предыстория» была бы дописана. Но традиций не было (и не будет ещё долго), а создавать их самостоятельно 20-летний автор не взялся. Да и вряд ли это входило в его планы, если судить по финальной главе, где о польском восстании и одном из его участников говорилось без всякой шифровки. Видимо, в дальнейшем пришлось бы как-то связывать эпизоды квазифантастические с эпизодами реалистическими, наверняка присутствовало и понимание, что никакая цензура такой текст не пропустит.. Короче, роман дописан не был. Основные мотивы «Предыстории» позднее были использованы в «Колосьях под серпом твоим» и других текстах, так что белорусская литература в общем ничего не потеряла. Только вот местная фэнтези не состоялась. Ещё пример, несколько иной по сути, но с тем же итогом. Василь Быков, отвечая в 1972 году на анкету Алеся Адамовича, заметил: «...чувствую, что реалистической л-ре делать нечего, надобна л-ра другого рода, типа С.-Щедрина, Булгакова, отчасти Достоевского, но кто её позволит?». И это ощущение он не только констатировал, но и воплотил в жизнь. Так появилась пьеса «Апошні шанец» (1967), которая , как обычно у Быкова, о человеке на войне, но пролог и эпилог, в которых действие происходит вне времени и пространства, невидимый верховный судья, вершащий приговор, сюжетообразующий магический акт — возвращение героев на 25 лет в прошлое — спокойно позволяют назвать «Апошні шанец» фантастикой, только фантастикой в духе Дюрренмата, а не «Звёздных кораблей» и «Звёздных королей». Однако судьба пьесы не была счастливой — напечатана, кажется, лишь однажды, а режиссёры обычно всё непривычное, т.е. фантастическое, выбрасывали и оставляли «про войну». Более к фантастике Василь Быков не возвращался. Так и жила белорусская литература одним реализмом долгие годы и не сильно о том тужила. А потом началась новая история. Что чему предшествовало и что чему способствовало, кто на кого влиял и кто это влияние признавал — пусть разбираются историки литературы, важнее констатировать, что уже в 2000-е годы фантастика в Беларуси не была хромоногой замарашкой, ютящейся на кухне возле грязной посуды. В начале 21-го века этот факт косвенно подтвердила редакция литературного журнала «Маладосць», начав выпускать «журнал в журнале» «Фантаст». Именно в «Маладосці» появились, например, повести «Сад замкнёных гор» (2004), «Зорныя гульні» (2005) и «Рок@нат» (2010) Сержа Минскевича, «Век Вадаліва» (2004) Алеся Алешкевича, «Не глядзіце ў снах на поўню» Алеся Бадака (2004), «Хуткадзейнасць» (2005) Андрея Павлухина, «Горад, які яны засялілі» (2007) Михася Южика, «Анамалія» (2007) Алеся Бычковского, «Паядынак (Фантазія на шахматную тэму)» (2010) Ивана Клименкова и другие. Видя, что дело сдвинулось, зашевелились книгоиздатели, выпустив сборники фантастики «Люстэрка Сусвету» (2007) и «У зеніце — Антарэс» (2008). И так, можно с уверенностью повторить вслед за автором советской книги перемен: процесс пошёл. Однако следует признать: фантастика научная в синеокой по-настоящему так и не прижилась. Видно, и в самом деле длительное отставание в естественных науках сказывается, хотя кто знает, вдруг более важно, что попытка возрождать местную НФ пришлась на времена кризиса этого направления на постсоветском пространстве. Вот типичный пример НФ по-белорусски — роман «Марсіянскае падарожжа» (1987; на русском языке выходил в сборнике «Марсианское путешествие» в 1992-м) Василя Гигевича. Роман состоит из нескольких обкатанных штампов. Штамп номер один — близкое будущее, каким его любили изображать 40-50 лет назад: засилье корпораций, перенаселённость, унылая жизнь и манипулирующие ею магнаты. Штамп номер два — безумный учёный. Впрочем, учёный-то как раз умный, даже гениальный, но циничный до безобразия. Под прикрытием путешествия на Марс он вознамерился создать полностью подконтрольное ему общество, этакую технократическую утопию, где он в одном лице и бог, и царь, и и герой. Только усилий гений не рассчитал и проиграл первенство своего мира суперкомптьютеру. Далее идёт штамп номер три — компьютер, вышедший из повиновения, подчинивший людей, диктующий условия, контролирующий каждый шаг и в итоге взявшийся казнить и миловать. Финал — ещё один штамп: люди взбунтовались, уничтожили электронного эксплуататора и выбрали смерть (машина контролировала все системы жизнедеятельности), а не жизнь полуразумных автоматов. А вот аннотация к повести Марии Шамякиной «Дуэль на машынным кодзе» (это уже 2005-й год): «Отдалённое будущее. Озоновый слой практически уничтожен. Энергетические ресурсы планеты исчерпаны. <...> Для спасения цивилизации был избран путь изменения человеческой природы с помощью генных технологий и сращивания человека с машиной». И там, и там старые велосипеды, на которых каталось несколько поколений хороших и разных англоязычных авторов. Такие велосипеды, сплошь состоящие из списанных за ненадобностью импортных деталей, чаще всего и предлагают читателю авторы белорусской НФ. Но достижения в белорусской фантастике есть, только обычно к ним не прикладывают соответствующую бирочку, да и те, кто эти достижения создаёт, свободнее в выборе средств, чем «титульные фантасты». Вот Юрий Станкевич, более чем приметный белорусский прозаик последнего двадцатилетия. Когда для исследования национального характера вполне хватает атрибутов реалистической прозы, он пишет роман «Любіць ноч — права пацукоў» (1998; в русском переводе «Крысы вправе любить ночь», 2001). Когда же необходимо изменить угол зрения — выходит роман «Эрыніі» (2006), суровая неполиткорректная антиутопия, в которой апокалиптические картины будущего рифмуются с печальной политической реальностью. При этом «Эрыніі» в первую очередь хорошая литература, а не прокламация вроде «Мечети Парижской богоматери». Так же Станкевич написал научно-фантастический роман «Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн” (2003), а одним из главных событий белорусской прозы 2010 года года стал его же роман «П'яўка», действие которого происходит в 2050 году. Людмила Рублевская пишет мистическую повесть ««Дзеці гамункулуса» (2000, переведена на русский в 2001-м), в повести «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007) возвращает к жизни (или додумывает сама) мифологию Минска, которому по этой части не повезло — чай, не Петербург и не Москва, и никто пока не сподобился написать «Минские повести». В двух последних романах — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2008) и «Сутарэнні Ромула» (2010) — Рублевская пишет о судьбе белорусской интеллигенции, попавшей в мясорубку репрессий, безостановочно длившихся на протяжении тридцатых годов. В одном случае нереалистические детали оказались без надобности, так возник роман «Сутарэнні Ромула» (впрочем, в романе один из главных героев — знаменитый (!) белорусский фантаст (!!!), что уже само по себе фантастичнее некуда). Однако когда понадобилось объёмнее показать трагедию патриота, мечтавшего о свободной и независимой Беларуси, автор перенесла его в наше время, где он увидел, что независимость-то есть, а свободы по-прежнему нет, да и настоящей Беларуси — тоже. И герой предпочёл такой действительности практически стопроцентную смерть в 1937-м году, в который и вернулся. Андрей Федоренко в романе «Рэвізія» (2004; на русский переведён в 2010-м) так же использует приём с «попаданцем»: наш современник, со своими знанием и памятью переносится в 1920-й год, в итоге расстаётся с мыслью что-то поменять, кого-то предупредить и выбирает жизнь простого крестьянина. Впрочем, финал открытый и, кажется, трактовать можно его по-всякому. Павел Мисько, автор довольно известного ещё в СССР реалистического романа «Мора Герадота», в 1987 написал НФ-повесть для детей «Эрпіды на планеце Зямля», а двадцать лет спустя, в 2007-м, выпустил сборник «Прыгавораны да жыцця», жемчужина которого — по-молодому злая и задиристая сатирическая антиутопия «Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць». Анатоль Козлов пишет романы «Дзеці ночы — служкі зла» (1999), «Юргон» (2001, русский перевод в 2009 году), «Мінск і воран, Парыж і здань» (2003, русский перевод в сборнике «Минск и ворон, Париж и призрак» 2010-го года), Олег Минкин выпускает сборник социальной фантастики «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994). Максим Климкович и Владимир Степан в соавторстве создают остросюжетные романы «Тэолаг» (2004) и «Цень анёла» (2008), где чего только не намешано — и готики с мистикой в том числе. Элементы фантастики присутствуют в прозе Янки Сипакова и Владимира Некляева, Раисы Боровиковой и Виктора Козько... И так, знамя, десятилетиями сиротливо пылившееся в тёмном уголке, вдруг оказалось востребованно и поднимается всё чаще и чаще. Причина такого интереса к прежде забытому направлению наверняка не одна и несомненно, что у каждого автора имеются свои резоны писать не так, а этак. Но что-то общее безусловно должно быть, раз дело касается множества совершено разных людей, ведь верно? Распался Советский Союз, на его пространстве фантастика была выпущена из клетки. Пришло поколение литераторов, не желающее пересказывать в тысяча первый раз дозволенные речи. Можно на этот аспект и под таким ракурсом взглянуть: всеобщая урбанизация и приход в литературу горожан во втором-третьем поколении. Для них крестьянская тема утратила актуальность, а война всё дальше и дальше, поэтому логичен поиск новых тем, и фантастика как нельзя к месту. Воздух свободы тоже внесём в перечень. А, например, Л. Рублевская видит «две главные причины расцвета жанра фантастики–фэнтези на отечественной почве: во–первых, общая тенденция эскапизма, побега от реальности, возможно, поиск героя, которого реалистическая современная литература пока не дала. Во–вторых, заполнение жанровой ниши, которая ранее искусственным образом держалась пустой». Радует, что мы наконец-то подхватываем общемировые тенденции, огорчает, что жанровая ниша в отнюдь не безразмерна и вскоре может быть переполнена. И что тогда? Впрочем, зачем гадать. Пропутешествуем на машине времени, именуемой жизнь, лет десять — всё сами увидим. Главное, что бы было на что смотреть, а то с нынешним упорным курсом властей на русификацию можем просто остаться без белорусской литературы. И тогда какой-нибудь дотошный исследователь из будущего внесёт в карточку название последнего белорусского романа, вышедшего в две тысячи обозримом году и с облегчением выдохнёт: ВСЁ! Опубликовано: Шалтай-Болтай, 2011, № 4. В переводе на белорусский: Звужэнне будучыні. Маладосць, 2012, № 3
|
| | |
| Статья написана 5 мая 2022 г. 23:49 |

ПРА БЕЛАРУСКУЮ ФАНТАСТЫКУ. Пачатак навуковай фантастыкі — у здольнасці марыць, ствараць ва ўяўленні сітуацыі, якія нікслі не існавалі ў жыцці. Пачатак назуковай фантастыкі, з'явы, якая цалкам належыць XX стагоддзю,— у міфе і народнай чарадзейнай казцы. Гэты артыкул прысвечаны агляду бела- рускай навуковай фантастыкі, таму, на нашу думку, вельмі неабходна пачаць з вытокаў. Не будзем пераказваць казкі, займацца іх падрабязным аналізам, гэ- тую мэту мы не ставім перад сабою, але сказаць аб некаторых асаблівасцях бела- рускай чарадзейнай казкі, паказаць ба- гацце яе фантастычных элементаў, высо- кі мастацкі ўзровень — проста неабход- на. Пра беларускія народныя казкі іх да- следчык пачатку XX стагоддзя С. В. Саў- чанка гаворыць, што «па выразнасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных». Народная чара- дзейная казка — мастацкі твор, у якім фантастыка мае падкрэслена рэалістыч- ную аснову, камбінуючы ў розных спа- лучэннях рэчы, прадметы, з'явы кан- крэтнай рэчаіснасці. Найбольш стара- жытнай фантастыкай, якая ідзе ад міфа, з'яўляецца праяўленне антрапамарфізму (ачалавечвання) і анімізму (адушаўлен- ня). Усё тады гаварыла, усё надзялялася мовай, душой і чыста чалавечымі звычка- мі: лес, дрэвы, горы, рэчкі, жывёлы, птушкі... Адыграўшы сваю ролю ў раз- віцці чалавечай свядомасці, казкі гэтыя перайшлі ў «дзіцячае ведамства», адлю- строўваючы такім чынам ступень раз- віцця чалавека. У наш час менавіта праз казкі дзеці ўпершыню знаёмяцца з шы- рокім светам, пазнаюць яго ў той меры, у якой здольны пазнаць, вучацца муж- насці, высакароднасці, праўдзівасці, вер- насці, вучацца быць людзьмі. Можна сказаць, што мастацкім мета- дам сучаснай навуковай фантастыкі з'яў- ляецца «адваротная міфатворчасць». Мі- фатворчасць наогул — гэта свядомая або несвядомая мастацкая перабудова пры- роды і грамадства. Калісьці, у пачатку сваёй духоўнай эвалюцыі, чалавек пазна- ваў акаляючы свет і ў прасторы гэтага бліжняга свету сутыкаўся часта з невы- тлумачальным, незразумелым, дзівос- ным, і каб неяк справіцца з грозньімі сі- ламі прыроды, а затым і з не менш грознымі сацыяльнымі сіламі, ён ствараў канкрэтныя міфалагічныя вобразы, у якіх растлумачваў незразумелае і гэтым у неабходнай для сябе ступені пазнаваў яго, авалодваў ім і выкарыстоўваў у сва- ёй духоўна-матэрыяльнай практыцы. Зараз чалавецтва далёка адышлося ад таго часу, але і для нас усё роўна існуе шмат што грознае, здзіўляючае і пакуль незразумелае... I так, мусіць, будзе заў- сёды. Міфалогія, як казаў Маркс, падпа- радкоўвала і фарміравала сілы прыроды ва ўяўленні і пры дапамозе ўяўлення. Менавіта гэта робіць зараз і навейшая міфалогія — навуковая фантастыка, якая рыхтуе чалавека да будучыні. У беларускім казачным эпасе чара- дзейная казка прадстаўлена вельмі шы- рока, яна найбольш старажытная. У ёй фантазія народа заўсёды знаходзіла сваё дужа яркае выяўленне. Вядомы даслед- чык беларускай казкі Е. Раманаў лічыў, што ў міфалагічных чарадзейных казках найбольш выразна праявіліся рысы, якія характарызавалі погляды беларусаў на прыроду, свет, грамадства, адбіліся на- родныя спадзяванні і мары. Чарадзейная казка насычана найвы- шэйшай мастацкай сімволікай. У ёй ча- ста сустракаецца чарадзейны лес, з яко- га немагчыма выйсці; герой казкі нярэд- ка расце не па днях, а па гадзінах; звы- чайная вада можа надаваць герою чара- дзейную сілу, а можа і адбіраць яе. Людзі ў казках могуць ператварацца ў жывёл, птушак, у нежывыя прадметы. Асабліва неверагодныя пераўтварэнні адбываюцца з персанажамі, калі ім да- водзіцца ўцякаць ад каго ці праследа- ваць каго. Тады яблык, які атрымлівае герой ад добразычліўца, можа ператва- рыцца ў гару, трэска або грэбень — у непраходны лес, хустка або ручнік — у рэчку або мора. Чарадзейныя рэчы ў казцы — дыван- самалёт, шапка-невідзімка, боты-скара- ходы, абрус-самабранка, сякера-самаруб, гуслі-самагуды. Героі ў казках шукаюць шчасце, зма- гаюцца за яго, ваююць супраць неспра- вядлівасці. Усе гэтыя коратка пералічаныя прыё- мы беларускай чарадзейнай казкі пры- ведзены намі дзеля таго, каб паказаць, якія магутныя карані мае беларуская фантастыка. Пісьменнікі павінны выкары- стаць гэтую спадчыну хаця б у плане чы- ста структурным, яны павінны чэрпаць натхненне з гэтай чысцейшай, без пера- большання можна сказаць, чарадзейнай крыніцы. Прычым гаворка ідзе не толькі аб травестыраванні, перакладанні, пера- варочванні казкі, але і аб такім выкары- станні яе матываў, як гэта робяць Р. Брэд- беры і К. Саймак, як гэта робіць польскі пісьменнік-фантаст С. Лем, які напісаў «кібернетычныя казкі» і «казкі робатаў». Беларускія пісьменнікі-казачнікі выка- рыстоўваюць народную казку, але больш за ўсё казку пра жывёл, казку бытавую. Гэтага, зразумела, мала. Казка як фантастычны жанр шырока прадстаўлена ў творчасці Цёткі, Я. Кола- са, 3. Бядулі, М. Багдановіча і іншых бе- ларускіх пісьменнікаў, якія не толькі апрацоўвалі і пераказвалі народныя казкі, але і пісалі ўласныя. Да казкі звярталіся М. Танк, А. Якімовіч, В. ВітКа, У. Дубоўка, А. Астрэйка, М. Калачынскі. Але казкі, напісаныя імі, у большасці сваёй быта- выя, сацыяльныя або пра жывёл. Чара- дзейных, фантастычных, на жаль, мала. У беларускай літаратуры XIX стагоддзя фантастыку часам выкарыстоўвалі ў тво- рах як прыём. Так Я. Баршчэўскі (1794— 1851) напісаў цэлы зборнік у чатырох та- мах «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У жанравых адносінах гэта нагадвае тое, што зараз называюць «фэнтэзі». Фантастыка Я. Бар- шчэўскага імкнулася да таямнічага, не- звычайнага, цудоўнага, яўна паказваючы сваю блізкасць рамантычнай традыцыі. Псіхалагічна ў гэтых казках беларускі на- род, ужо адчуваючы свае сілы, вяртаец- ца да тых момантаў сваёй гісторыі, якія яшчэ нядаўна вызначалі паводзіны гра- мадства і асобнага чалавека ў адносінах да прыроды і акаляючага свету. Даслед- чык творчасці Я. Баршчэўскага Р. Падбя- рэскі пісаў: «Тое, што піша Баршчэўскі прозай, не датычыцца непасрэдна ні гі- сторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але да важнейшай рэчы — духу і паэзіі народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літа- ратура, і мова. Ён ухапіў найжыццёвей- шыя асновы і вырашыў выявіць у мас- тацтве вялікі народны вобраз. Ён бачыць перад сабой народ, часта з усёй чароў- насцю паганскай фантазіі, якую ён апра- меньвае сваім, так сказаць, беларускім гофманізмам». На жаль, няма перакладу на беларус- кую мову «Шляхціча Завальні». Толькі два апавяданні Я. Баршчэўскага апублі- каваны ў хрэстаматыі па беларускай лі- таратуры XIX стагоддзя. Гэта апавяданні «Пра чарнакніжніка і змяю, якая выве- лася з яйка, знесенага пеўнем» і «Белая сарока». Услед за Баршчэўскім апрацоўваў на- родныя казкі і легенды і на іх аснове ствараў самастойныя мастацкія вобразы А. Рыпінскі. Выкарыстоўваў народную творчасць у сваіх творах і В. I. Дунін- Марцінкевіч. Уключаў казачную фантастыку ў ткані- ну сваіх рэалістычных па сутнасці твораў Ф. Багушэвіч. Міфалогія адлюстравалася ў яго вершах «Мая дудка», «Смык», «Дурны мужык, як варона» і інш. М. Багдановіч у цыкле «У зачарованым царстве» праводзіць своеасаблівы антра- памарфізм прыроды. фальклорны алега- рызм прысутнічае і ў яго лірыцы («Ста- расць», «Змяіны цар» і іншыя). Шчыра кажучы, ніводзін сапраўдны паэт не можа абысціся без фантастыч- нага элемента ў сваёй творчасці, бо са- праўдны паэт не можа ў сваёй творчасці не вьіходзіць за межы свайго «я», за ме- жы свайго свету, не можа ў той ці іншай ступені не адушаўляць прыроду і паста- янна не здзіўляцца ёй. Але ўсё гэта ў адносінах да навуковай фантастыкі — толькі этапы развіцця фантазіі. Чара- дзейна-казачная фантастыка, становячы- ся здабыткам паэзіі, надае высакарод- насць душы чалавека, збліжае яго з прыродай. Навуковая фантастыка насы- чана матывамі прадбачання, прычым прадбачання мастацкага, яе маштаб — уся планета, чалавецтва і космас. Пры такім падыходзе можна гаварыць не толькі аб духоўным удасканаленні чала- века, аб развіцці яго здольнасцей, але і аб прадбачанні і аб мадэліраванні чала- века будучыні. Класікі беларускай савецкай літарату- ры Я. Купала і Я. Колас шчодра выкары- стоўвалі фантастычныя элементы ў сваёй творчасці. Я. Колас у сваіх «Казках жыц- ця» наогул выкарыстоўвае фантастыку як прыём. Герой яго апавядання «Пад Новы год» пралятае над зямлёй і ба- чыць яе прыгажосць, але бачыць такса- ма і Вайну, Галечу, Хваробы, Багацце, з якімі ён будзе змагацца. У паэме Я. Купалы «Адвечная песня» вобразы-сімвалы — Доля, Голад, Холад, Бяда — нібы аб'ядноўваюць усё тое, што атрымліваў ад жыцця селянін. Такое аба- гульненне робіць ідэйны змест паэмы глыбейшым і больш філасофскім. Паэ- тыка вуснай народнай творчасці ляжыць у аснове паэмы «Курган». Фантастычныя элементы «Магілы льва» арганічна спа- лучаюцца з рамантычнымі прыёмамі. Дарэчы, сучасны беларускі пісьменнік Б. Сачанка ў аповесці «Апошнія і пер- шыя» звяртаецца да такой жа мастацкай умоўнасці. У яго таксама выступаюць вобразы Смерці, Маці і Дзіцяці, дзейні- чаюць Вада, Агонь, Зямля, Ноч, Хмары і г. д. Гэтым прыёмам пісьменнік пад- крэслівае цяжар пакут, калі маленькі ге- рой пачынае шукаць сілу, якая б дапа- магла яму, якая б магла растлумачыць, што ж адбываецца ў свеце... Выкарыстоўваючы фантастыку ў трады- цыйна-паэтычным плане, Я. Купала, ад- нак, задумваўся і над навуковай фанта- стыкай у сучасным значэнні гэтага тэрмі- на. Ён гаварыў: «Творы павінны не толь- кі расказваць пра шлях, ужо пройдзены, але намячаць шляхі будучыні нашай тэх- нікі і, прымяняючы ў сваім творчым ме- тадзе фантастыку, з'яўляцца як бы пра- роцтвамі. Нам неабходна, узнімаючыся да грані фантастыкі, навучыцца гэтаму ў такіх майстроў, як Беламі, Уэлс, Жуль Верн, Келерман і іншыя». Як відаць, Я. Купала быў не толькі добра знаёмы з творчасцю пісьменнікаў-фантастаў, але і добра разумеў практычнае значэнне фантастыкі для беларускай літаратуры. Першым у Беларусі пачаў працаваць у жанры навуковай фантастыкі Янка Маўр. Яго аповесць «Чалавек ідзе», якая напі- сана ў 1920 годзе (надрукавана ў 1926), была не столькі навукова-фантастычным, колькі навукова-папулярным творам. Пісьменнік захапляюча і па-мастацку расказвае пра далёкія дагістарычныя ры- сы («гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад...») Гісторыя жыцця першабытных людзей — поўная драма- тызму барацьба са стыхіяй слабых і без- абаронных людзей, якія менавіта дзякую- чы гэтай барацьбе і рабіліся больш моц- нымі. Наперадзе яшчэ быў працяглы і цяжкі шлях развіцця, але чалавек ужо станавіўся чалавекам. Для свайго часу аповесць «Чалавек ідзе» здавалася наву- кова-фантастычнай: вельмі ж мала ведалі тады людзі пра свой пачатак. Цяпер жа, калі мы ведаем невымерна больш, яна ўяўляецца нам навукова-папулярнай, ха- ця менш цікавай ад гэтага, вядома, не робіцца. Ды і для таго сінтэзу пазнаваў- чай інфармацыі, якая датычыцца чалаве- чага роду і яго гісторыі, яна неабход- ная і важная. Праўда, і ў ёй ёсць, на наш погляд, невялікі недахоп. Датычыць ён паказу зносін першабытных людзей. Як зараз выяўлена біёлагамі, нават куры ма- юць у сваіх зносінах некалькі дзесяткаў розных сігналаў. Чалавек, хай сабе і першабытны, меў у сваім «лексіконе», вя- дома, куды больш слоў, гукаў, сігналаў для размоў, чым гэта паказвае Я. Маўр. Праз шмат гадоў Я. Маўр напісаў «Фантамабіль прафесара Цылякоўска- га». Фантастычная ідэя аповесці цудоў- ная: выкарыстанне для падарожжаў энергіі самой фантазіі. На матэрыяліза- ванай сіле фантазіі героі Маўра — піяне- ры (гэта лагічна і дасціпна: у дзяцей сі- ла фантазіі, сіла ўяўлення мацнейшая, больш непасрэдная, чым у дарослых) ля- таюць у Космас, на Марс, у Амерыку, дапамагаюць палярнікам. Аўтар, насыча- ючы аповесць пазнаваўчым матэрыялам, робіць яе асабліва карыснай для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзростаў. Шкада, што ніхто з беларускіх пісьменнікаў не пайшоў па слядах Я. Маўра — хоць бы ў адлюстраванні нашага мінулага, не аба- вязкова пры гэтым трэба было забірац- ца на мільён гадоў у глыбіні часу, бо гі- сторыя беларускай зямлі дастаткова на- сычана падзеямі і фактамі і ў недалёкіх ад нас стагоддзях... Пасляваенныя гады былі запоўнены напружанай працай, неабходнасцю ра- шаць задачьі «бліжняга рубяжа». Гэта стварыла свайго роду псіхалагічную ат- масферу, якая не садзейнічала філасоф- скай глыбіні навукова-фантастычных тво- раў. «Падмарожвала» фантастыку і «ха- лодная вайна»... Неразумныя дыверсан- ты, бесталковыя, хоць і злавесныя шпіё- ны, заўсёды разумныя і знаходлівыя пі- янеры, карыкатурныя капіталісты — усё гэта нараджалася палітычнымі абставіна- мі і не садзейнічала паяўленню значных твораў. Раман М. Гамолкі «Шосты акіян», на які калісьці нядобразычліва адгукнулася крытыка, што пэўным чынам «прытарма- зіла» і пісьменніка, і, мабыць, рух бела- рускай навуковай фантастыкі, быў тыпо- вым творам «бліжняга рубяжа». Прыкметнае месца ў беларускай фан- тастыцы займае В. Шыцік. Першую кнігу ён выдаў у 1962 годзе («Апошняя арбі- та»), пасля выйшаў «Зорны камень» (1967), затым — «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975). Ёсць у Шыціка і дзве аповесці: «Апошняя ар- біта» і «Сляды вядуць на зямлю». У апавяданні «Памылка капітана» В. Шыцік мадэліруе сустрэчу чалавека з Невядомым. Разведчык, якога паслалі на планету, на якой час ідзе ў шмат разоў хутчэй, чым на Зямлі, за кароткі тэрмін пастарэў на дзесяцігоддзі. Ён здагадаўся пра гэта раней за іншых, але палічыў, што ўбачанае ім на невядомай планеце варта імкліва пражытага жыцця. Абвіна- вачвае ж сябе капітан у адным: пасля гэтай памылкі (а ён лічыць памылкай сваю непрадбачлівасць) ён упэўнены, што не мае права кіраваць людзьмі. А ў чым памылка капітана? Ці ў тым, што ён сапраўды не змог прадугледзець сустрэ- чы з планетай, дзе паскорана ідзе час, ці ў тым, што ён зняў з сябе абавязкі капі- тана, знаходзячыся ў космасе? Адказ на гэтае пытанне павінен даць чытач. Само апавяданне вьізначаецца высокім узроў- нем «фантастычнасці», так што адлю- страванае можна нават трактаваць як свайго роду алегорыю нейкай агульнай непрадбачлівасці начальніка. Сур'ёзная маральна-этычная прабле- ма ставіцца ў апавяданні В. Шыціка «Чаргон альбо не?». Ісці на дапамогу, якая можа аказацца запозненай, альбо не ісці... і пакутаваць потым усё жыццё — сам-насам з сумленнем. А як быць, калі сам апынішся ў падобнай сітуацыі? Чалавек павінен верыць, што да яго на дапамогу заўсёды прыйдзе іншы чала- век. Заркалёт злавіў сігнал небяспекі, але да крыніцы сігнала велізарная адлег- ласць і ў дадатак яшчэ нельга дакладна сказаць, адкуль прыйшоў сігнал. Але ён ёсць, і ўмоўна вядома месца (усяго толькі ўмоўнаі), а да яго палёту пяць га- доў. У космасе будуць іншыя меры вы- мярэння руху, хуткасць будзе вымярац- ца часам, які неабходна затраціць на пе- раадоленне адлегласці. Гэта ўхіленне ад курса абыдзецца экіпажу ў лішнія дзе- сяць гадоў палёту плюс свае дваццаць два гады, і ўсяго трыццаць два гады ў прасторы, практычна ўсё жыццё. Лёгка разважаць аб мужнасці, высакароднасці, абстрактна рашаючы складаныя — і чу- жыя! — праблемы, але практычна гэта рабіць надзвычай цяжка. Лепшым апавяданнем зборніка «Гіар- секі за кармой» (1970), а бадай, і леп- шым апавяданнем Шыціка, з'яўляецца апавяданне «Трансплутонавыя афеліі». Гэта псіхалагічны эцюд, пабудаваны на тонкіх назіраннях над чалавечай душой, дзе фантастыка выступае толькі як пры- ём. Гэта апавяданне пра чалавека, пра яго марьі, пра лёс, пра гатоўнасць да подзві- гу. Успамінаюцца цудоўныя горкаўскія словы: «Калі чалавек любіць подзвігі, ён заўсёды можа іх зрабіць і знойдзе, дзе гэта можна. У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігам». У апошнім зборніку «У час не вярну- ліся» (1975) змешчаны новыя апавядан- ні: «Лісток серабрыстай таполі», «Шора- хі чужой планеты», «Пажаданне здзейсні- лася, але...». Яны вызначаюцца лірычна- сцю, мяккасцю мастацкага малюнка, да- кладнасцю. У аўтабіяграфіі В. Шыцік гаворыць: «Мне падабаецца фантастыка тым, што дае магчымасць нібы апярэдзіць жыццё, зазірнуць у будучыню, ажыццявіць тое, што навуцы пакуль не пад сілу. Таму я выбіраю для сваіх твораў падарожжы да далёкіх планет, сустрэчы з невядо- мым і таямнічым. У героях сваіх апавя- данняў бачу людзей камуністычнага бу- дучага — смелых, гуманных, магутных». Ёсць праблемы, якія ніяк нельга ра- шаць сродкамі рэалістычнай літаратуры, але яны настолькі важныя для людзей, што маўчаць аб іх сёння ўжо немагчыма. Прычым цікава, што раней некаторыя з гэтых праблем ставіліся людзьмі ў плане рэлігійна-светапоглядным, а іншыя бяс- спрэчна адносіліся да жанру казкі і ча- радзейства. Ідэя бессмяротнасці заўсёды хвалява- ла чалавецтва, асабліва з таго моманту, калі чалавек пачаў усведамляць сябе асобай, зразумеў цану жыцця. Людзі не- здарма надзялілі неўміручасцю багоў — гэта было найвышэйшаю ўзнагародаю для чалавека. Дарэчы, часам неўміру- часць разглядалася і як пакаранне (воб- раз Агасфера, Лара ў горкаўскім апавя- данні «Старая Ізергіль»), | сёння вучо- ныя працуюць над тым, каб прадоўжыць жыццё чалавека ў яго біялагічных ме- жах, а футуролагі «запланавалі» нават ажыццяўленне гэтай ідэі прыблізна на 2100 год. У фантастыцы ідэя бессмяротнасці так- сама займае важнае месца. Яна тракту- ецца і ўсур'ёз, і жартам, ёю завярша- юць звычайна гісторыю развіцця якіх- небудзь высокаарганізаваных істот. Пры гэтым часам пад бессмяротнасцю разу- меюць жыццё ў некалькі тысяч гадоў зямнога часу. К. Крапіва, выдатны беларускі саты- рык, напісаў камедыю «Брама неўміру- часці» (1973). У ёй ён паставіў сур'ёзныя пытанні маральнага характару, звязаныя з адкрыццём неўміручасці. Усю п'есу можна падзяліць на дзве часткі. У першай дзелавіта і спакойна аў- тар разглядае праблемы, звязаныя з ажыццяўленнем, правядзеннем у жыццё неўміручасці. Тут паўстаюць аспекты са- цыяльныя, эканамічныя, маральныя, бія- лагічныя, чыста жыццёвыя. I ўсе яны ра- шаюцца песімістычна; як бачна, увядзен- не бессмяротнасці ставіць пад пагрозу ўсе грамадскія інстытуты, усю звыклую сістэму чалавечых адносін і поглядаў на свет, на самога чалавека, на сэнс жыц- ця; больш таго — пад пагрозу ставіцца лёс чалавецтва. Бессмяротнасць палохае: будуць нараджацца новыя і новыя пака- ленні, а паколькі смерць знікае, то рост насельніцтва будзе павялічвацца бяз- межна, і ўжо гадоў праз сто ў Беларусі будзе жыць каля трох мільярдаў чала- век. А іх жа ўсіх трэба карміць, апра- наць, забяспечваць жыллём. Калі ж штучна спыніць нараджальнасць або крайне яе абмежаваць, то справа будзе яшчэ горшая: спыніцца прагрэс, спыніц- ца сам рух гісторыі. Ды і як размяркоўваць неўміручасць? У грамадстве ж ёсць людзі, якім ніяк нельга даваць яе: зладзеі, дармаеды, бюракраты, бандыты... А што рабіць з праблемай сямейнага жыцця?.. Вечнае сямейнае жыццё адразу адмаўляецца адной з жанчын, персанажаў п'есы. К. Чапек у сваёй п'есе «Сродак Мак- рапуласа» не разбірае так падрабязна праблему неўміручасці, як гэта робіць К. Крапіва, але ўзятая ім у якасці ідэй- най асновы душэўная стомленасць, якая настае ў гераіні, што пражыла ўсяго толькі трыста трыццаць сем гадоў, стом- ленасць, якая прыводзіць да распаду чалавечай асобы, заклапочвае астатніх персанажаў п'есы («Немагчыма кахаць трыста гадоў. Немагчыма спадзявацца, ствараць або проста пазіраць вакол тры- ста гадоў запар. Гэтага ніхто не вытры- мае. Усё абрыдне. Абрыдне быць доб- рым і быць дурным. Абрыдне зямля і неба. I тады ты пачнеш разумець, што, шчыра кажучы, няма нічога. Абсалютна нічога. Ні граху, ні пакут, ні зямлі, на- огул нічога. Ёсць толькі тое, што зараз камусьці дорага»), Героі Чапека адчува- юць палёгку толькі пасля таго, як зні- шчаецца рэцэпт Іеронімуса Макрапуласа. К. Крапіва гаворыць, што ў бессмярот- ных будзе свая мараль, і яна будзе ін- шай, чым у сучасных людзей: яна будзе не зразумелая нам, гэтая мараль неўмі- ручых. Як бачым, фантастычная ідэя, выказа- ная ў творы, добрая ўжо тым, што вы- клікае на роздум, на спрэчкі, патрабуе прыцягваць да гаворкі самы разнастайны матэрыял. У гэтым — безумоўная каш- тоўнасць фантастыкі. Другая частка п'есы прысвечана дра- матургам даследаванню паводзін людзей, якія апынуліся ў незвычайным станові- шчы. Гэта таксама ўласціва фантастыцы: змадэліраваць сітуацыю з навуковага пункту гледжання зусім магчымую і ла- гічную, але на цяперашні момант нерэ- альную, выдуманую, якая, аднак, утрым- лівае ў сабе магчымасці найтанчэйшай праверкі людзей у незвычайных для іх абставінах. У гэтым і заключаецца экспе- рымент у навуковай фантастыцы. Так бу- дуе свой раман «Салярыс» С. Лем, апа- вяданне «Арэна» Ф. Браун. Сімволіка пры гэтым дасягае надзвычайнай выраз- насці і глыбіні. У К. Крапівы вучоны Дабрыян адкрыў неўміручасць, але размеркаванне яе не ўваходзіць у яго функцыі. Для гэтага ствараецца «Камітэт па справах неўміру- часці», у які неабходна пцздстаўляць аналізы крыві, страўнікавага соку і інш. для доказу біялагічнай прыгоднасді ча- лавека да бессмяротнасці. Гэта, т«..< ска- заць, натуральны медыцынскі бок раз- меркавання адкрыцця. Аднак бессмяротнасці пачынаюць да- магацца людзі, для якіх неўміручасць — усяго толькі новы дэфіцытны тавар, які трэба даставаць усімі праўдамі і няпраў- дамі. Так К. Крапіва яшчэ раз выкрывае мяшчанства. Скажам, бессмяротнасці да- магаецца для сябе і ўсёй сваёй сям’і за- гадчык склада Караўкін, спакушаючы вучонага магчымасцю вечнага забеспя- чэння прадуктамі. Адстаўны маёр Дажы- валаў (для большай важнасці выдае сябе за генерал-маёра), Застрамілава і Тар- гала, якіх аўтар называе «былымі»,— усе яны з'яўляюцца якраз тымі экземпляра- мі чалавечай пароды, якія ніяк не пады- ходзяць для атрымання вечнага жыцця. Але яны настойліва дабіваюцца «новага дэфіцыту». Бессмяротнасць падзяліла людзей, нарадзіла новую форму дыс- крымінацыі, якая аднолькава крыўдзіць і смяротных і бессмяротных. Калі сум- ленным людзям гэта не падабаецца, яны хочуць адмовіцца ад нечаканага дару, то ўсе гэтыя застрамілавы і таргалы пра- цягваюць дамагацца яго. Канец п'есы радуе сваёй нечаканасцю. Супрацоўніца Дабрыяна Наташа інсцэні- руе смерць Мафусаіла, пацука, на якім была даказана і праверана магчымасць вельмі доўгага жыцця. Неўміручасць лік- відавана, але праблемы, народжаныя ёю, застаюцца. I пасля такой вось, няхай на- ват абстрактнай, праверкі паўстае пытан- не, бадай, не менш важнае, чым само адкрыццё: а як жа сапраўды размяркоў- ваць гэтую самую бессмяротнасць, калі яе навука падорыць раптам людзям? Ві- даць, адкрыццё гэтае магчыма толькі на найвышэйшай прыступцы развіцця назу- кі, яно — самая запаветная таямніца пры- роды і даступна будзе толькі этычна развітым істотам, мараль якіх стане на- столькі дасканалаю, што ніяк не зможа змяніцца ад з’яўлення бессмяротнасці. Сучасная навуковая фантастыка на- поўнена небывалым для літаратуры зме- стам: з аднаго боку, у наш час незвы- чайна абвастрыліся ў свеце сацыяльныя супярэчнасці, з другога боку, чалавек давёў развіццё тэхнікі да такой вышыні, што ўжо атрымаў або атрымае ў хуткім часе тыя магутныя, а часам і страшныя ў сваёй магутнасці сілы, якія ў міфах, легендах і казках ніколі яму не належа- лі цалкам. Гіытанне аб тым, як будуць выкарыстаны гэтыя сілы, стала для наву- ковай фантастыкі ледзь не галоўнаю праблемаю. Займацца ў наш час фантастьікай азна- чае думаць пра чалавецтва, пераадоль- ваць правінцыялізм мыслення, бачыць свет ва ўсёй шматграннасці сучасных су- вязей. Як бачна з вышэй прыведзенага аналізу, у Беларусі ёсць усё-такі пачатак сваёй навуковай фантастыкі, ёсць магут- ныя яе карані ў чарадзейнай казцы. Да- рэчы, Я. Купала пісаў у аўтабіяграфічных запісах, што кнігі абудзілі ў ім фантазію, і найбольш моцна, на яго думку, паў- плывалі беларускія народньія казкі, якія ён чуў у дзяцінстве. Сучаснае дзіця, падлетак, юнак разві- ваецца не толькі пад уздзеяннем народ- ных казак. Пасля, у юнацтве, настае пара больш моцнага ўздзеяння акаляючага свету, маладога чалавека паглынае вада- спад інфармацыі, і тут яму неабходна валодаць фантазіяй, развітым уяўлен- нем, яркай і дакладнай думкай, каб не толькі знайсці сабе месца ў жыцці, але і выконваць работу прыгожа, умела, шчы- ра, адчуваючы сябе творцам, а не выка- наўцам. Для выхавання маладога пака- лення, для развіцця ўяўлення маладога чалавека навуковая фантастыка проста не мае замены. Дарэчы, вельмі карысна пе- рачытваць у сталым узросце казкі. У многіх з іх мараль у сваім поўным аб'ё- ме можна зразумець толькі пасля набы- тага вопыту. Сучасная эпоха характарызуецца спа- борніцтвам дзвюх грамадскіх фармацый — сацыялістычнай і капіталістычнай. I не толькі ў галіне эканамічнай, палітычнай, ваеннай ідзе суперніцтва, ідзе суперніц- тва ў здольнасці да ўяўлення, да прад- бачання. У амерыканскай разведцы спе- цыяльны чалавек чытае навуковую фан- тастыку, вышукваючы ў ёй рэцэпты но- вай зброі. Гэта дзіка, гэта агідна, але гэта ёсць. Амерыканскія універсітэты ўвялі навуковую фантастыку ў курс вы- кладання. У нашай краіне існуюць такія магутныя «навукова-фантастычныя цэнтры», як Масква, Ленінград, Харкаў, Баку, Кіеў; там выдаюцца зборнікі, фантастыку дру- куюць. У Беларусі пакуль яшчэ кнігі та- кія з'яўляюцца так рэдка, што пра іх па- мятаюць толькі самыя дапытлівыя амата- ры. А між іншым, усім вядома, што вар- та толькі навукова-фантастычнаму твору трапіць на прылавак — ён знікае хутчэй, чым славутыя гарачыя піражкі. Навуковая фантастыка патрэбна Бела- русі. Але ж пісьменнікамі ўвогуле не нараджаюцца, а пісьменнікамі-фантаста- мі — тым больш. Гіісьменнікамі-фанта- стамі становяцца, прайшоўшы складаны і напружаны шлях інтэлектуальнага раз- віцця. Да таго ж пісьменнік-фантаст па- вінен часцей друкавацца. Тады ён будзе ў полі зроку крытыкі, ды і крытыка па- вінна быць разумнай, добразычлівай. Крытыка павінна дапамагаць пісьменніку, працаваць разам з ім. Бо крытычны раз- бор сучаснай фантастыкі — гэта аналіз тых ідэй, якія ў творы выяўлены ў мас- тацкай форме, прычым аналіз гэты ідзе, павінен ісці, з прыцягненнем навуковых дасягненняў па ўзнятай пісьменнікам праблеме. У гэтым вельмі істотнае ад- розненне аналізу твора навукова-фанта- стычнага ад звычайнага, літаратурнага. Неабходна хоць бы раз у год выда- ваць зборнікі беларускай фантастыкі (вя- дома, у гэтыя зборнікі можна і нават трэба ўключаць і пераклады замежных аўтараў). I апошняе. Не трэба баяцца фантасты- кі, не трэба баяцца сярэдніх рэчаў: яны — глеба для шэдэўраў. I яшчэ трэба памятаць ленінскае вы- казванне, што «мары рухаюць прагрэс». Станіслаў САЛАДОЎНІКАЎ Мал. Ул. 1. Жука "Маладосць" №6/1979
|
| | |
| Статья написана 2 мая 2022 г. 19:41 |
Комиксы фантастические. Цвяткоў, Каршакевіч. Прыгоды на планеце маланак. Знаёмства. журнал Бярозка. 1990 (?) /Приключения на планете молний. Знакомство/ позднее вошёл в цикл "Артур Гор" https://fantlab.ru/edition70502 Цвяткоў, Каршакевіч. На далёкай Гупце. журнал Бярозка. 1990 (?) /На далёкой Гупте/ Цвяткоў, Каршакевіч. Горад мутантаў. журнал Бярозка.1990 (?) /Город мутантов/ позднее вошёл в цикл "Артур Гор" https://fantlab.ru/edition70502 Цвяткоў, Каршакевіч. Феральныя дні. 16 с. Отд. издание. 1990 (?) /Критические дни/





*** Булыга. Дзуррай! (Межиздательский фотоцентр, Минск, 1991 г.) Детский комикс [по мотивам фантастического рассказа Сергея Булыги «Скороход»] / Авторы персонажей: Сергей Кишов и Михаил Строцев; Автор текста: Сергея Булыги; Художник-исполнитель: Юлия Лукашенко. – Минск: Межиздательский фотоцентр, 1991. – 16 с. 100 000 экз. (о) ISBN 5-7815-1795-2 – подписано к печати 20.08.1991 г. 
http://archivsf.narod.ru/1953/sergey_buly... http://vk.com/album-40319881_162882773 Цвяткоў, Гардзееў, Каршакевіч. Дзе жылi бурсонiкi. Содержание Уладзімір Цвяткоў. Дзе жылi бурсонiкi / Маст.: Канстанцін Гардзееў – с.1-16 Аляксандр Каршакевіч. Планета Мілітар / Маст: А. Каршакевіч – с.17-24 ISBN: 5-7880-0320-2 Год издания: 1992 25 с. 200 000 экз. http://archivsf.narod.ru/1950/vladimir_cv... https://www.livelib.ru/book/1006167031-dz... Цвяткоў, Каршакевіч. Планета Гэя. Артур Гор (Минск, Эридан, 1991 г.) 
https://fantlab.ru/edition70502 https://www.livelib.ru/book/1000451678-ar... http://vk.com/album-40319881_175321956 Каршакевіч. Планета Мілітар (Мінск. "Юнацтва". 1992) https://vk.com/docs-13670399 
Цвяткоў, Гардзееў. Дзе жылі бурсонікі. 25 с. Мн. Юнацтва. 1992 
ЦВЕТКОВ В. — Бег времени:[Комикс] /Рис. А.Коршакевича. -С.3с.обл.-4с.обл. (есть и Бег часу на бел. мове) журнал "Родник" Минск №3/88 г. 
ЦВЕТКОВ В. — Меткий стрелок:[Комикс] /Рис. А.Коршакевича. -С.3с.обл.-4с.обл. журнал "Родник" Минск №4/88 г. позднее вошёл в цикл "Артур Гор" https://fantlab.ru/edition70502 
*** Об исторических комиксах Адама Глобуса: https://fantlab.ru/blogarticle66831 *** Исторический комикс "Меч князя Вячки". Л. Дайнеко — П. Орловский. "Бярозка" №№9-12/1993 
|
| | |
| Статья написана 1 мая 2022 г. 14:15 |
Они были написаны в межвоенный период 1918-1939 гг. 1. Андрэй Александровіч «Палёт у мінулае» (апавяданне) . журнал "Маладняк" №5 за 1924 г.
2. Я. Маўр. Чалавек ідзе. Апавяданьне / Малюнкі А. Тычыны // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №11 – с.14-17, №12 – с.12-16; 1927, №1-2 – с.9-14, №3-4 – с.20-24, №5 – с.7-9, №7 – с.16-18, №8 – с.9-11 (напісана ў 1920 г.) 3. Я. Маўр. Сакрэт вучонага: Апавяданне / З эспэранто Дз. Мi-ка // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №1 – с.23-24 напісана, верагодна, раней 4. Міхась Чарот "Чырвонакрылы вяшчун" (паэма) . Белдзяржвыдав. 1927 г. 5. Янка Маўр. Вандраванне па зорках. «Беларускі піонэр» 1927'10 6. М. Белякоўскі. Вайна і мір: Фантазія // Беларускі піянэр (Менск), 1928, №3 – с.8-10. 7. Кандрат Крапіва "Хвядос — Чырвоны нос" (паэма) . Впервые в журнале «Узвышша», 1930, №6, 7, 8, 9, 10. Отдельным изданием в Белдзяржвыдаве в 1931 году. 8. Змітрок Астапенка. Вызваленьне сіл (раман). Первая часть романа появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8) 9. Янка Маўр «Аповесць будучых дзён» (аповесць) . Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі "Юндзетсэктар", 1932 г.
|
|
|