| |
| Статья написана 14 мая 2022 г. 11:19 |
Калі Ноэр прачнуўся раніцою, яго зноў ахапіла журба — ён застаўся адзін. Зусім адзін… у цяжкой хваробе, што дарэшты скавала яго. Хто б мог падумаць, што яго гэтак джагне: паветра ж, якім ён дыхаў, было ідэальна кандыцыянаванае, ежа — гранічна стэрыльная… Ён ведаў усё, што дзе адбываецца. Дый што казаць — ані ў чым Ноэр не адчуваў нястачы. Аднак — у сорак гадоў стаць лядачым старым! Як здарыцца такое магло ў нашым трыццатым стагодзьдзі?
А яшчэ гэтыя ўчорашнія навіны: недзе за тысячы кілямэтраў адсюль, як перадаў мадуляваны тэледыктар, сканаў перадапошні чалавек. Ён памёр ад немачы, ад фізычнае друзласьці, забясьпечаны ўсім дарэшты, не пакінуўшы па сабе аніякіх нашчадкаў. I вось застаўся апошні — Ноэр, які ўжо даўно не падымаўся з пасьцелі. Калісьці ён проста ленаваўся ўставаць, не адчуваючы ў гэтым асаблівае патрэбы, а потым параліч прыкаваў яго да ложка. Ноэр прадбачыў ужо хуткі канец, але й сам ня мог уцяміць: чакаў яго ці баяўся. Працягнуўшы слабую руку да тэнкаса*, ён без ахвоты ўсьцягнуў яго на галаву. «Ну,— падумаў пасьля таго,— досыць спаць. Сяду, пагледжу тэлевізар». У тое ж імгненьне ложак пад ім плаўна склаўся — і Ноэр апынуўся ва ўтульнай фатэлі, шэрая сьцяна насупраць якой засьвяцілася вясёлкавым зіхценьнем. — Якую-кольвек з эўрапэйскіх тэлепраґрам, — пажадаў саракагадовы стары. У куце сьцяны-экрана замігцела благітная лямпачка з сыгналам «Удакладніць». — О, гэтая праклятая дапатопная старызна. Даўно трэ было замяніць яе на больш дасканалы тэлекомплекс. Нават праґраму самастойна выбраць для мяне ня здольная, трэба ж… Але, такой бяды… Э-829, з сынхронным перакладам, зразумела. Быў нейкі мастацкі фільм. Са старых: пра людзей, пра ўзаемаадносіны паміж імі… I жылі ж раней людзі: з клопатамі, з хваляваньнямі й радасьцямі сваймі. У нягодах чакалі шчасьця і… адчувалі яго!.. А гэта зусім ня тое, калі адчуваеш толькі патрэбы, якія тут жа аўтаматычна задавальняюцца. Ноэр пажадаў сьнеданьня — і яно падкаціла на зґрабным старадаўнім аўтастоліку з электронным кантролем тэмпэратуры. Вочы хворага заблішчэлі радаснаю ўсьмешкаю, калі ён убачыў сярод страваў вельмі даўні празрысты напой, якога не адважыўся й пажадаць. Пасьля сьнеданьня яму стала лепей. Дакладней, ён ня так востра стаў адчуваць жыцьцё, у напаўдрымоце пазіраючы на экран. Бліжэй да поўдня — Ноэр ведаў гэта — па праґраме Эўропа-829 трансьлявалі сусьветны выпуск навінаў Гэта быў адзін з найлепшых у Сусьвеце інфармацыйных выпускаў і Ноэр амаль ніколі не мінаў яго. Вось ізноў на экране зьявіўся знаёмы дыктар. — Добра дзень! — бадзёра павітаўся ён. — Э-829 у этэры. Інфармацыя па Ґаляктыцы… — Прывітаньне, прывітаньне, няісны чалавек! — напаўжартам адказаў стары, а дыктар тым часам працягваў, камэнтуючы дакумэнтальныя кадры: — На адным са спадарожнікаў Арыёна працягвае працу навукова-дасьледчая экспэдыцыя робатаў. Адшуканы мінэралы, якія ўтрымліваюць невядомыя раней элемэнты пэрыядычнае сыстэмы. Яны, мяркуецца, знойдуць выкарыстаньне ў будаўніцтве звышсьветлахуткасных касьмічных ляйнэраў… — У нас на Зямлі на Паўночным полюсе пасышхова праведзеныя выпрабаваньні новае сэрыі самакіроўных робатаў… I яшчэ адно паведамленьне: на нашай плянэце ў перадсьмяротным стане знаходзіцца апошні прадстаўнік натуралёвага чалавечага роду. Роду, які быў папярэднікам разумовых робатаў. Найвялікшай недасканаласьцю тых натуралёвых істотаў была заўсёдная патрэба ў фізычных нагрузках, у якіх бы тое ні было рухах, чаго пазбавіла іх вынайдзеная імі ж тэхніка. Да самакансэрвацыі яны былі няздольныя. Пажыцьцёвы адпачынак гэтага апошняга чалавека прывёў яго да цяжкой хваробы, і, калі меркаваць паводле папярэдняга такога выпадку, хутка трэба чакаць вечнага… Ноэр злосна скрыгатнуў зубамі ды закрычаў: — Заторкніся ты, брыдота! Пакуль яшчэ жывы я. Жывая мая плоць і кроў… ня тое што ты: хоць і маеш аблічча чалавека ды балбочаш складна, але ж нічога за табой няма, апрача пляскатага тэлеадлюстраваньня. Прынамсі, з гэтае прычыны ня маеш аніякага права балбатаць пра мяне гэткім тонам у маёй прысутнасьці. Прэч! Прэч! А-006, хутчэй! А-006! Нябога й без таго нэрваваўся, а тут яшчэ са скрухаю заўважыў як па-здрадніцку замігцеў «удакладняльнік». — О Божа! Ну хоць Аўстралію. А-006. …Пасьля абеду Ноэр вырашыў трошкі паспаць дзесьці ў садку, пад шатамі вішняў. Надта стамляўся ён ад свайго бязьдзейнага жыцьця, але ўжо анічога ня мог зьмяніць. Заставалася толькі пажадаць адлюстраваньня зялёнага саду, водару квітучых вішань і — недахоп чаго адчуў ён неўзабаве — шчабятаньня птушак ды шапаценьня лістоты. Яму нешта сьнілося. Нешта добрае. Былое. I ён у сьне — дзякаваць Богу, што быў зьняты тэнкас, — падумаў што было б лепей увогуле не прачнуцца. А прачнуўшыся, усё ж не наважыўся пажадаць сабе вечнага сну. Дарэчы, ён ужо даўна спаў без тэнкаса, бо памятаў старую гісторыю свайго дзеда. Той заснуў з тэнкасам і ўбачыў у сьне сябе маладым з прыгожай дзяўчынаю на беразе дзівоснага возера. I ў сьне ж ён пажадаў яе. Прачынаецца — яна тут, а ён… Ну што мог зрабіць з гарачай дзяўчынаю бедны стары, якому тады было пад семдзесят гадоў? Дзяўчына пасьмяялася зь яго й зьнікла. Ноэр састарэў раней — у сорак. Але яму вельмі хацелася жыць. Прага жыцьця заўсёды моцна трымаецца ў чалавечай душы, якім бы агідным ні здавалася яму гэтае жыцьцё. I Ноэр жыў, апошні на Зямлі чалавек, адзін… перад абліччам сьмерці, як паведамляе ўсёведная тэлевізія. Так, сапраўды, адчуваў сябе Ноэр цяжка. Ён надзеў тэнкас і пажадаў наразіць сябе мэдычнаму дасьледаваньню. — Што можна зрабіць, каб палепшыць мой стан? — запытаўся ён дрыготкім голасам, які выклікаў толькі пачуцьцё жалю й спагады. Бязьлітасная машына анічога не адказвала: што можна зрабіць з азызлым ужо целам? Гэта ж ня робат, якому без праблемаў упаяеш новую дэталь, а то й цэлы больш мадэрновы вузел. А тут проста ў свой час ня трэба было дапушчаць драхленьня, і тым самым можна было падоўжыць уласны век. Цяпер, аднак, позна: аніякі цуд тэхнікі не дапаможа. Тым больш такой недасканалае сыстэме, як чалавек. Ноэр зразумеў маўчаньне машыны. Так, дні ягоныя — а магчыма й гадзіны — зьлічаныя. Што ж, мусіць, праўду казала Э-829, і стары дарэмна яе аблаяў «Няварта было злавацца», — падумаў ён і захацеў зноў глядзець Э-829. …На экране працавалі землякопы, будаўнікі (робаты, зразумела), потым выступаў музычны ансамбль (робатаў, вядома), пасьля дэманстравалі мастацкі фільм (пра людзей, але ролі выконвалі робаты, нясумненна). Праґрама, як заўсёды, была найвыдатнейшая: усёабдымная, апэратыўная, дакладная. I Ноэр вырашыў лавіць апошнія задавальненьні жыцьця: ён жадаў і адразу атрымліваў улюбёную музыку, тонкія на смак стравы, зручную паставу ў крэсьле, мадуляцыю задушэўнай размовы па тэлефоне з чалавекам… нават з жанчынаю… Усё было падуладнае ягоным жаданьням — любыя ілюзіі… Апоўначы Э-829 перадавала чарговы выпуск апэратыўнае інфармацыі. — На далёкіх шляхах Сусьвету, — гаварыў знаёмы дыктар, — зьявіўся неапазнаны аб'ект, які рухаецца ў напрамку нашае Ґаляктыкі. Без замаруджваньня была выслана экспэдыцыя зь Зямлі, каб папярэдзіць сутыкненьне паблізу нашых зонаў. Паведамляюць, што праца йдзе згодна з намечаным плянам… — Толькі што апошні ЧАЛАВЕК, які заставаўся на Зямлі, сканаў, адчуваючы жахлівыя пакуты. Гэта былі ня толькі фізычныя болі, але й пакуты сумленьня: ЧАЛАВЕК памёр ад неверагоднае друзласьці, прычынамі якое, як мы паведамлялі ўжо,— лянота і бязьдзеяньне. Спрыяла гэтаму імкненьне перакласьці ўсе клопаты на плечы машын. Машыны ж цяпер абавязаныя ўсьвядоміць: жыцьцё ім дала праца. Ці здолеюць яны ўтрымаць панаваньне ды ў сваім разьвіцьці папярэдзіць небясьпеку, што напаткала ЧАЛАВЕКА?.. — На Паўднёвым полюсе Зямлі завод-аўтамат завяршыў будаўніцтва звышдалёкай міжсусьветнае ракеты баявога прызначэньня. Будзем штурмаваць новыя абсягі… А цяпер паглядзеце мастацкі фільм «Чалавечая камэдыя»… ______________________________________________________ ________________________ * Тэнкас — шалом, які празь біятокі перадае на пульт сыгналы мозґу. Апошні чалавек плянэты – напісана 16 ліпеня 1980 году (16.07.80). Друкуецца паводле першай публікацыі (ґазэта «Чырвоная зьмена» №170, Мн., 3 верасьня 1987 году; 03.09.87).
|
| | |
| Статья написана 14 мая 2022 г. 11:13 |
Мужчынскае апавяданьне Бібоп Не! У рэшце рэшт, трэба зьбірацца. Трэба хоць бы скрануцца з месца, каб пачаць апранацца. Усё ж, здаецца, вырашана. Трэба ехаць. І гэта ўжо зусім ня той выпадак, калі нехта здольны падказаць, што рабіць. Параіць табе — ехаць ці ўсё ж застацца дома. Ня дасьць рады аніхто, апрача цябе самога. Ты ж сам здаўна усьвядоміў тое. Ва ўсім сьвеце няма нікога, хто б вырашыў лепш. Не, можна, канешне, і пазваніць. Сяму-таму. Толькі ня сёньня. Сёньня нікому не пазвоніш. Тэлефон адключаны за няўплату. А гэта значыць адно: сьпяшацца патрэбы няма. Як няма й выбару. Ёсьць толькі крыху часу, каб яшчэ раз падумаць. Таму, хто ўжо супакоіўся. Таму, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца.
Значыць, ехаць... Хоць уся душа супраць. Душа адчувае, што будзе пасьля. Колькі сяброў страціш. Колькі проста знаёмых перастануць цябе пазнаваць. Колькі людзей наогул забудуць твае кніжкі. Назаўсёды і напэўна з лаянкай у твой адрас. Назавуць здраднікам. І гэтае слова будзе адно з нешматлікіх, якія скажуць уголас. Бо нельга ўголас брыдка казаць пра чалавека, які, лічы, памёр. Прычым, на ўласнае жаданьне. Бо ты сам вырашыў: трэба ехаць. Адмаўляцца зараз ужо глупа. Ты пацьвердзіў прыезд, калі да цябе зьявіліся людзі ад Яго. Ты сам узяў у пракаце смокінг з белай кашуляй і матыльком. Іначай нельга. Ня можа пісьменьнік, якога ведаюць у сьвеце, ехаць на цырымонію ў простым пінжаку. Нарэшце, ты сам набыў на апошнія грошы дзьве пляшкі нейкага там "Водару". Зусім цьвярозы ты й кроку за парогам не зрабіў бы. А так... Заўсёды ёсьць шанц апраўдацца. Маўляў, выпіўшы быў. Вось і вырашыў пасьмяяцца. Хоць ніхто ў сьмех гэты не паверыць. Ні Ён, ні твае сябры. Нягледзячы на тое, што і Ён, і сябры добра ведаць, на якія жартачкі ты здольны. Ты, можна сказаць, у гэтай краіне жартаўнік нумар адзін. Хто, як ня ты, падчас жывога эфіру на тэлебачаньні замест сваёй прозы прачытаў купалаўскае "Аддайце песьню нашу нам! На што схавалі-расхваталі". Даўно тое было. Больш на тэлебачаньне не запрашалі. А хто, як ня ты, у сакавіку ўпрыгожыў раку трыма дзесяткамі надзіманых шароў, да якіх прывязаў сапраўдных колераў сьцяжкі? Міліцыя так і не пасьпела павыцягваць з вады цагліны, да якіх ты прымацаваў шнуры з шарыкамі. І Ён сам праехаў паўз гэты сьвяточны салют. Кажуць, потым крэслы крышыў у кабінэце. А табе нічога не зрабіў. Ня мог. Бо й тыдню не прайшло, як абвесьцілі пра міжнародную прэмію. Што, кінуць ляўрэата за краты?! Сабе ж даражэй. Ды й за што? Дзе тое напісана, што над рэчкай нельга сьцяжкі ўзьняць? Хоць, канешне, калі б захацеў, Ён тады б адпомсьціў. Ды адпомсьціў зараз. Датумкаў. Ня сам, зразумела. Ягоныя падручныя. Пры ўладзе ня толькі дурні пасьвяцца. З сім-тым нават чарку браў некалі, у вочы адзін аднаму пры гэтым глядзелі. І тыя вачэй не адводзілі. Значыць, ва ўладу папаўзьлі сьвядома. Вось і прыдумалі зьдзек. Сапраўдны. Езуіцкі. Ня ўсё ж табе прэміі за мяжой атрымліваць. Гэта проста. А ты атрымай тую прэмію тут. Ды зь Ягоных рук. Ды на вачах соцень людзей. Чужых табе і сваіх. Ого, які плюс Яму! Маўляў, зусім не баіцца, калі супраць Яго кажуць. Дэмакратыя — і ўсё тут! Няхай за мяжой квохчуць, што няма тут свабоды. Вы ж самі бачылі: прыйшоў, атрымаў, хоць сам і з апазыцыі. Так бы мовіць, уласнаруч у ведамасьці расьпісаўся. Хто пасьля асьмеліцца кусаць таго, хто цябе корміць? Прынамсі, глупа будзе тое рабіць. Таму што ніхто ўжо табе не паверыць. Ні свае, ні чужыя. Аніколі. Бо — кранты!. Ты скончаны. Ты памёр жывым. Роўна ў тое імгненьне, як атрымаеш на грудзі ганаровы знак. І будзе ён сапраўднай цаглінай на шыі. Крыжам на тваім жыцьці. Жыцьці таго, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца... І ў такой сытуацыі найлепш было б пажартаваць. Але вельмі злосна. Вельмі злосна! Напрыклад, застрэліцца на той самай сцэне. Ды хто ж цябе з пісталетам да Яго падпусьціць? І дзе той пісталет узяць? Па ўсім атрымліваецца, што іншага выйсьця няма. Тая міжнародная прэмія, зрэшты, ня надта й вялікая, разышлася вельмі хутка. Ты ж ніколі не сядзеў на грошах, як кура на яйках. Кампанію любіш. Частаваць любіш. Лічыш за абавязак падтрымаць маладых. Асабліва паэтак. Хоць і ведаеш, што грошы твае яны прап'юць. Можа, й цябе пры гэтым не згадаюць добрым словам. Ого, якім словам яны цябе згадаюць цяпер! Але грошы ўсё адно возьмуць. Нават калі гэта будуць Ягоныя грошы. Тым большая асалода такія прапіць. А грошы сапраўды патрэбныя пазарэз. Ты ж пісьменьнік. Ты ня можаш працаваць у якой канторы ад і да. Натхненьне ня ведае раскладу. Вось і пішаш сабе. А цябе тут ніхто не друкуе. Хіба што пара-тройка нячэсных газэт з больш чым сьціплымі ганарарамі. Выдавецтвы? Збор твораў? Дзе там! Некаторыя й рады былі б. Ды толькі вось жыць усім хочацца. Як, зрэшты, і табе самому. За кватэру вінен вось ужо паўгода. Залаты партсыгар у лямбардзе закладзены. Адзіная каштоўная рэч, што зьбераглася ад дзядоў. Яго нельга ня выкупіць. Яго неабходна перадаць таму, хто працягвае род. Таму, пра якога нават былая жонка ня ведае. Але ж ня пойдзеш да яго з кавалкам золата! Няхай і фамільнага. Таксама грошы патрэбныя. Плюс дзьве пазыкі. Пракат смокінгу з матылём. Тэлефон ажывіць. Кавы накупіць, смачнай гарбаты. Абутак паднавіць, адзежу. Нарэшце, проста добра пад'есьці. Калі тое апошні раз здарылася? Ды выпіць не "чарнільца", а нечага такога, каб... Каб можна было пайсьці да яе. З шыкоўнымі кветкамі. Папрасіць прабачэньня. Пагутарыць цёпла, як гэта раней атрымлівалася. Заначаваць у адным зь ёй ложку. І з наступнага ранку — за стол. Пісаць. Заўсёды добра піша той, хто ведае, што нічога нікому ня вінен. Той, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца... Ты ведаеш, што сябры скажуць. Маўляў, на грошы паквапіўся. На брудныя грошы. Цікава, а што б сказаў хто зь іх, калі б да яго вось гэтак жа прыйшлі Ягоныя людзі з весткаю пра ўзнагароду? Сабе яны б казалі тыя ж словы, што й табе? І гэтак жа іх круціла-ламала б? І сумленьне гэтак жа штурхала іх з кута ў кут, сьціснуўшы рукі на тваёй шыі?! Вось чаму ты будзеш казаць ад уласнага імя. І вырашаць толькі за сябе. Гэта няхай Ён вырашае за ўсіх. Ён жа ўсім і адкажа потым. Я — толькі за сябе. Таму і раіцца ня буду. Ні з кім! Індывід хрэнаў... Яшчэ ня позна адмовіцца. Ня позна здаць смокінг з матылём. Пазычыць у суседкі яшчэ раз. І "чарнільца" набраць. Ды з сырком плаўленым. Каб працяло да глыбіні душы. Каб усё гэта падалося дурным сном. Каб застацца самім сабой... Ты наліваеш ў шклянку. Ідзеш да люстэрка. Глядзіш на сябе. Робіш ладны глыток і зноў глядзіш. Ляўрэат, ха! Дажыўся. Спачатку прызнаньне ў сьвеце. І толькі потым — дома. Такія вось беларусы. Пакуль за мяжой не прызнаюць, на радзіме ва ўпор не заўважаць. Затое ў фаворы тут тыя, хто й мезенцу твайго ня варты. Таму што прынцыповым заўжды нялёгка. Паўсюль. Нават за мяжой. І ўсе пры гэтым разумеюць: цікавасьць да цябе шмат у чым тлумачыцца зусім ня тым, што табой напісана. І як напісана. Проста ты нарадзіўся менавіта ў гэтай краіне. Якая цяпер — як бяльмо на твары ўсяго сьвету. Якой трэба дапамагаць стаць на шлях ісьціны. А пісаў ты заўсёды аднолькава, не зважаючы на тое, што адбываецца наўкол, хто правіць. І толькі сытуацыя прадыктавала тое, што цябе нарэшце заўважылі. Вырашылі падтрымаць сумленьне нацыі, якая асьлепла. Ну што, калі ўжо зусім шчыра? Хіба тая прэмія не была такой жа падачкай? Хіба ты сапраўды гэткі геніяльны? Лепшы з лепшых? На во, выкусі! Чаму ж тады гэтак не пакутаваў? Не вагаўся — ехаць ці не? Во як яно, калі папраўдзе... Тваё здароўе, ляўрэат! Зь іншага боку — факты. Тое, чаго не абмінуць. Пераклады на семнаццаць моў. Тыражы, якія куды большыя за тое, што выдадзена на мове роднай. Лімузыны да трапу. Шыкоўныя гатэлі. Прыём у прысутнасьці першых асоб. Смокінг з матылём бясплатныя. І такія напоі, што... Блін!.. Пустая шклянка ляціць у кут пакоя. Ты ведаеш, што шклянка не паб'ецца. Неаднойчы праверана. Гэта як выпусьціць пару. У сытуацыі, калі не вядома, як і што рабіць. Цікава, а пасьля цябе будуць надалей друкаваць у тых самых нячэсных газэтах? Не адхрэсьцяцца, як ад калябаранта? Ці замежная прэмія пераважыць айчынную? І што скажуць у тых газэтах, калі пералічыць Ягоную прэмію на іх рахунак? Каб потым атрымліваць такія ж сьціплыя ганарары з уласных жа грошай. Але хто ж дапаможа падключыць тэлефон?! Зразумела, заўсёды можна будзе апраўдацца. Маўляў, гэта прэмія не ад Яго. Яна дзяржаўная. І адзначыла цябе дзяржава, а ня Ён. А хто ў нас — дзяржава? Вось табе і нюансік. Яшчэ адзін. І не дзяржава, а Ён працягне табе руку на сцэне. Пры тэлекамэрах. І ты мусіш паціснуць тую руку, хоць раней нават падумаць пра гэта ня мог. У самым мярзотным сьне. Надта ўжо рука тая... сьлізкая. Уласную пасьля да скону не адмыць. Ды што там рука! Куды вочы потым падзець? Асабліва ад сына. Калі той на сабе на плошчы зьведаў, што такое гумай ды па нырках, што такое набітая людзьмі камэра. Для сына ты пакуль герой. Але да таго моманту, як пацісьнеш тую руку. Далей — цемра. Без працягу роду. Бач ты, што прыдумалі! Абклалі сьцяжкамі. Адно выйсьце й пакінулі. Маўляў, калі ласка! Клетка гатовая. І з усімі выгодамі. Поўны збор твораў — па-за плянам. Сустрэчы з чытачамі ў лепшых залях. Тэлебачаньне, радыё. Інтэрвію для тоўстых і пустых часопісаў. Ганаровая пасада ў якой канторы з ладным заробкам. І на заканчэньне — нэкралёг ва ўсіх газэтах. На першых палосах. З усімі подпісамі. Зь Ягоным прозьвішчам. Як належыць. І мэмарыяльная дошка. І пахаваньне з помнікам за дзяржаўны кошт. Ды ўсё гэта — з цяжкім ланцугом на шыі. І ключы ад замка на ланцугу згубленыя назаўсёды. Ад цагліны на шыі таго, каму сьпяшацца ўжо няма як... А што, ня так?! Ці ня тое самае з Купалам было? Можа, яго таксама змушалі зрабіць нешта такое, праз што ён пераступіць проста ня мог? Што рука, якую ён мусіў паціснуць, была такая ж? Вось і вырашыў зьбегчы ў нябыт такім, якім быў. Застаўся самім сабой. І цяпер ніхто пра яго дрэнна ня скажа. Хоць такі зыход — ня лепшы чын. Ты глядзіш на гадзіньнік. Застаецца ўсяго чвэрць гадзіны, як прыйдзе дагледжанае аўто. Застаецца ўсяго нічога, каб вырашыць далейшы лёс. Можна, безумоўна, выскачыць на ганак у тым, што ёсьць. Драныя джынсы, латаны швэдар, старыя тапкі. І — на тры нелітаратурныя літары! Вось так! Тройчы па тры літары! І пасьля дапіць "чарнільца" з лёгкім сэрцам. Чыстай душой. А можна паехаць. І выйсьці на сцэну па той значок. І не заўважыць працягнутую руку. І на фуршэце ўжо даць сабе волю. Небясьпечна жартаваць, як ты гэта ўмееш. Чапляцца да калгасных жонак бліжэйшага Ягонага атачэньня. Можна будзе! Дзяржаўнаму ляўрэату дазволена. І напрыканцы забраць са стала бутэльку дарагога пітва, "зьняць" якую прыгожую афіцыянтку і адвезьці яе да сябе. Не як Яго пазаштатнага супрацоўніка, а як жанчыну. Калі яшчэ будзе нагода памілавацца, вылузаўшыся са смокінгу! І няхай яна потым схлусіць у справаздачы, што тая ноч прайшла для яе дрэнна. Глупства! Хто паверыць?! Дзесяць хвілінаў... Ён скідае джынсы, швэдар. Зноў глядзіцца ў люстэрка. Ну, патрыманы ўжо. Ну, не маладзён. Ну, ужываны рознымі і неаднойчы ва ўсе дзіркі. А калі вось так? Белая кашуля. Смокінг. Матылёк. Бліскучыя чаравікі. Іншая справа! Да ансамблю не хапае толькі ляўрэацкага значка. Для поўнага шчасьця таго, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца. Таму што ты ўсё вырашыў. Паедзеш. Выйдзеш на сцэну, калі пачуеш сваё прозьвішча. Халера з ёй — пацісьнеш тую руку. Нічога, будзе як адмыцца. Бо жарцік прыдуманы. Ты падыдзеш да мікрафону і запрапануеш усім калегам па шчасьці пералічыць грошы на будаўніцтва помніка Яму. Прападаць — дык з музыкай! І хрэн хто запярэчыць! І з трансьляцыі такое выразаць ніхто не адважыцца. Сам Ён, зразумела, будзе няшчыра адмаўляцца. Бо адразу ж зразумее: прайграў. Трапіў у дурную сытуацыю. Зь Яго адкрыта насьмяяліся. Ды так, што найбольш рагочуць людзі з бліжэйшага атачэньня. Ім заўсёды весела, калі шэф абасраўся. Адно што жонкі калгасныя нічога не зразумеюць. Ды ўжо прабачце! Не на вас жарцік разьлічаны. Пяць хвілінаў... Паліто апранаць сорамна. Старое занадта. Узяць трэба на ўсялякі выпадак. А што, калі давядзецца назад на трамваі? Трамвай і смокінг — рэчы несумяшчальныя. Так, яшчэ паўшкляначкі хіміі, што віном завецца... Цыгарэта. Запальнічка. Разьвітальны погляд у люстэрка. І ўніз па сходах. З паліто праз руку. Да бліскучага чорнага аўто, якое вурчыць ля ганка, як сыты кот. Цэнтральная заля ў агнях. Паліто пакінутае ў машыне. Па чырвоным дыване да цэнтральнага ўваходу цябе суправаджаюць мажнога складу хлопцы. Людзі апладзіруюць табе, як якой кіназорцы. На ўваходзе ветліва просяць прайсьці праз мэталічную брамку. Зьвініць сыгнал. Ты абмацваеш кішэні, знаходзіш запальнічку. Узамен атрымліваеш нумарок, па якім потым возьмеш тую запальнічку назад. Цябе вядуць далей, у залю за сцэнай. Там зьбіраюць ляўрэатаў прэміі. Ты пазнаеш мастака, які ўсё жыцьцё малюе ўласную жонку. Кінарэжысэра, які здымае брудныя заказныя фільмы. Журналістку, якая ўтрапёна піша пра Яго з тым жа піетэтам, зь якім пісала пра Ягонага папярэдніка. Гісторыка, які штораз перапісвае кнігі ў залежнасьці ад таго, што скажа Ён. Сьпевака, які неяк заявіў, што на беларускай мове песьні гучаць немілагучна. Загадчыцу бібліятэкі, якая першая ў краіне добраахвотна ачысьціла збор ад "дрэнных" пісьменьнікаў. Ты ведаеш, што сярод кніг, сьпісаных на макулятуру, былі твае. Нарэшце, ты бачыш актора і спыняеш на ім позірк. Ох, як той некалі чытаў Купалу! Жанчыны плакалі, у мужчын міжволі сьціскаліся кулакі, юнакі былі гатовыя рушыць муры. Ты прывітаўся, нягледзячы на тое, што кампанія радасьці не давала. Ты ніколі не адчуваў сябе такой белай варонай, як сёньня. Хацеў закурыць, але замест запальнічкі намацаў нумарок. Праз пару хвілінаў вам растлумачылі, як паводзіць сябе падчас цырымоніі. Што можна рабіць і чаго не. Потым вывелі на сцэну, падраўнялі і пад гучаньне аркестру адчынілі заслону. Заля ўскочыла з крэслаў, вітаючы Яго. Ён распавёў пра дасягненьні айчыннай культуры, яе пэрспэктывы, склаў пажаданьні творчай моладзі. На заканчэньне прыгразіў тым сілам, якія замінаюць краіне ісьці па вызначанаму Ім шляху. Нарэшце, пачаў уручаць узнагароды. Ты стаяў перадапошні. Цябе ахапіў нейкі азарт у прадчуваньні, можа, найлепшага жарту ў жыцьці. Зараз, зараз ты пацісьнеш руку і скажаш ў мікрафон тое, што прыдумаў. Вось яшчэ хвіліна, пасьля гэтай журналісткі... Як у забыцьці, ты пачуў яе голас. І не адразу зразумеў, што яна сказала. Нешта пра падзяку асабіста Яму, Ягонаму клопату пра творчых людзей, агульнае іх меркаваньне пералічыць прэмію... Хто ёй тое сказаў? Які Фонд міру?! "Тваю маць!" — пачулася збоку. Ты азірнуўся. Твар старога актора дрыжаў, у ягоных вачах стаялі сьлёзы. Ты сам міжволі памацаў шыю, якую матылёк сьціснуў, быццам мэталічны ланцуг з цаглінай на канцы. "Прадаўся, — мармытаў актор. — Дык хаця б за грошы. А то — за катлету на фуршэце"... Далейшае прайшло як у тумане. Ты не памятаеш, якія рукі паціскаў. Спустошана нешта казаў у тэлекамэру. Стаіўся ў куце залі для прыёмаў, сьціскаючы фужэр з вадой. Абы не раздушыць! Потым бачком незаўважаны праціснуўся да выйсьця. Табе нагадалі пра запальнічку. Выйшаў на вуліцу і сарваў матылёк. Шпурнуў гэтую цагліну ў мокры сьнег. Адразу задыхалася вальней. Ад машыны наблізіўся кіроўца і павіншаваў з узнагародай. Ты прамаўчаў. Кіроўца спытаў: — Дзе можна набыць вашу кнігу? — Зайдзіце на днях. Падпішу. — Дык давайце ў машыну. — Я сам, як-небудзь. Трамваем, — адказаў ты. На вуліцы дыхалася свабодна і глыбока. Ён накінуў на плячо паліто і нясьпешна крочыў, падстаўляючы твар дробным кроплям дажджу. На дзіва, ляўрэацкі значок зусім не абцяжарваў грудзі. Яму было сьмешна. Да сьлёз. І думаў ён пра адно. Няўжо ня вернуць грошы за смокінг з матылём, калі ён заявіцца да іх з тым значком? З падваротні на яго маўкліва высунуліся двое. — Мужык, грошы якія маеш? — спытаў адзін. Ён моўчкі выцягнуў з кішэні камяк паперак. Усё, што меў на далейшае жыцьцё. — Во і добра! — сказаў другі. — Пайшлі! Ён згодна пасунуўся за імі ў цемру. У двары адзін мужчына даў яму плястыкавы кубачак і кавалак плаўленага сыру, другі тым часам падзяліў на трох пляшку “чарнільца”. Падумаўшы, сказаў: — Мужыкі, давайце вып’ем за тое, каб нам ніколі ня лётаць на паўднёвакарэйскіх самалётах. Яму ніхто не адказаў. Яны, не адрываючыся, высмакталі пітво, закусілі і пакідалі кубкі на зямлю. — Дзякуй за кампанію, — сказаў ён. Яму далі цыгарэту без фільтру, і ён пакрочыў дамоў. У галаве круцілася. І ад выпітага таннага віна, і ад моцнага тытуню. І ад усьведамленьня таго, што лепш, чым як сталася, скончыцца вечар ня мог. “Блін, ды ня лётаюць да нас тыя самалёты!” — думаў ён. І не заўважыў, як пачаў сьмяяцца. Спачатку сам сабе, потым ціха, напаўголасу. Праз колькі крокаў ён ужо рагатаў так, што рэдкія мінакі кідаліся ад яго, быццам вераб’і з-пад колаў шпаркай таксоўкі. “Жыцьцё — добрая штука, — думаў ён. — А заўтра — гэта ўсяго толькі заўтра. Вось заўтра і пабачым, што і як. А сёньня — гэта маё сёньня. І нічыё больш. Заўтра ж я буду рабіць сваё заўтра. Пакажыце таго, хто мне ў гэтым перашкодзіць. Я тады буду сьмяяцца, як сьмяюся цяпер. Я стаміўся баяцца. Цяпер няхай Ён баіцца мяне. Свайго ляўрэата. Бо не прыдумалі яшчэ такога кароткага ланцуга. Няма такога ланцуга, што ўтрымаў бы думку. А таму — Ты ўсё ж пралічыўся. Бо сам закуты ў ланцуг. Куды больш строгі і моцны”. Чалавек у бялюткай кашулі, смокінгу з паліто праз плячо шырока крочыў па вуліцы. Ён ведаў, што будзе зь ім у бліжэйшы час. Паўднёвакарэйскі самалёт, канешне ж, рана ці позна прыляціць. Але білет на гэты рэйс ён пакуль замаўляць не зьбіраўся. Прынамсі, заўтра — дакладна. 13.03.2005, рэдакцыя 10.09.2006 P.S. У канцы апавяданьня выкарыстаны аповяд, пачуты аднойчы ад Уладзімера Някляева.
|
| | |
| Статья написана 1 мая 2022 г. 14:15 |
Они были написаны в межвоенный период 1918-1939 гг. 1. Андрэй Александровіч «Палёт у мінулае» (апавяданне) . журнал "Маладняк" №5 за 1924 г.
2. Я. Маўр. Чалавек ідзе. Апавяданьне / Малюнкі А. Тычыны // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №11 – с.14-17, №12 – с.12-16; 1927, №1-2 – с.9-14, №3-4 – с.20-24, №5 – с.7-9, №7 – с.16-18, №8 – с.9-11 (напісана ў 1920 г.) 3. Я. Маўр. Сакрэт вучонага: Апавяданне / З эспэранто Дз. Мi-ка // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №1 – с.23-24 напісана, верагодна, раней 4. Міхась Чарот "Чырвонакрылы вяшчун" (паэма) . Белдзяржвыдав. 1927 г. 5. Янка Маўр. Вандраванне па зорках. «Беларускі піонэр» 1927'10 6. М. Белякоўскі. Вайна і мір: Фантазія // Беларускі піянэр (Менск), 1928, №3 – с.8-10. 7. Кандрат Крапіва "Хвядос — Чырвоны нос" (паэма) . Впервые в журнале «Узвышша», 1930, №6, 7, 8, 9, 10. Отдельным изданием в Белдзяржвыдаве в 1931 году. 8. Змітрок Астапенка. Вызваленьне сіл (раман). Первая часть романа появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8) 9. Янка Маўр «Аповесць будучых дзён» (аповесць) . Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі "Юндзетсэктар", 1932 г.
|
| | |
| Статья написана 28 апреля 2022 г. 15:20 |
А. Вольский "Что такое "микро"? стих. А. Вольский. Заходите, кто не верит, Адрес мой: Венера, 5. стих. С. Граховский. (В. Витка). Вася Весёлкин летит на Луну. стих.
И. Муравейка. Сказка про два Атома, стих. В. Витка. Сказка о царе Зубре. 1959. стих. М. Лужанин. Кто делает погоду. стих. М. Танк. Былина о космическом путешествии муравья Бадини. стих. Л.Прокша. Необычные приключения мальчика Бульбинки. И. Бурсов. Страна Голубого Солнца. стих. Э. Гуревич. Детская литература Белоруссии. 1982 *** Я. Купала. Бай. стих. З. Бядуля. Скарб. сказка Я. Радкевіч. Пешшу праз Галактыку (?). аповесць А. Грачанікаў. Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара. верш М. Шаўлоўская. Беларуская дзіцячая літаратура. 2006 *** В. Кастручын. Бывай, Чэлсі! проза А. Кірвель. Той-Бераг. проза Аляксей Якімовіч. Эльдарада просіць дапамогі.1989. аповесць. Сакрэт Тунгускага метэарыта. 1993. аповесць. Выпрабаванне, альбо Баба-Яга на ўроку заалогіі.(?) 1989. аповесць-казка.Чарадзейныя суніцы. 1993.казка. З. Дудзюк. Канікулы на астэроыдзе. 1994 .п"еса. Л. Рублеўская. Янук, рыцар Мятлушкі. 1995. казка. С. Кавалёв. Стомлены д"ябал. 1997. п"еса. Драўляны рыцар.. 1995. п"еса. Звар"яцелы Альберт, альбо Прароцтвы шляхціца Завальні. 1994 Г. Багданава. Рамантычнае падарожжа на той свет. 1994. п"еса. Ў. Ліпскі. "Антонік-Понік". 1998. кніжка (апавяданне-казкі). Ў. Ягоўдзік. Сонейка, свяці!. Янка і Ружа. аповесці-казкі. Зачараваныя скарбы.Царэўна у зачараваным царстве. 2002 (народныя чарадзейныя казкі ў абробцы аўтара) ------------------- А. Макарэвіч, М. Яфімава. Беларуская дзіцячая літаратура. 2008
|
| | |
| Статья написана 26 августа 2021 г. 18:18 |
1. www.belfantastik.by Адміністратар сайта: Гоўзіч Анастасія Тэлефон: 277-07-20 E-mail: Nastik@gogo.by Сайт, прысвечаны беларускай фантастыцы. Mar. 10, 2014
2. Прыемна бачыць вас на нашым сайце! 3. Галоўная старонка На гэтым сайце вы пазнаѐміцеся з гісторыяй станаўлення сусветнай і беларускай фантастыкі, а таксама з фантастычнымі апавяданнямі Раісы Баравіковай і Леаніда Дайнекі. Але перш чым прыступаць да разгляду раздзелаў сайта, давайце спытаемся ў слоўніка, што ж такое фантастыка. «Кароткая літаратурная энцыклапедыя» дае наступнае азначэнне: «фантастыка (пераклад з грэч. – мастацтва ўяўляць) – спецыфічны метад мастацкага адлюстравання жыцця, што выкарыстоўвае мастацкую форму-вобраз (аб’ект, сітуацыю, свет), у якім элементы рэальнасці спалучаюцца неўласцівым ѐй, у прынцыпе, спосабам, – незвычайна, звышнатуральна». Вытокі фантастыкі знаходзяцца ў народна-паэтычнай свядомасці, што выявілася ў міфалогіі, чарадзейнай казцы, гераічным эпасе, рэлігіі. А цяпер можна ісці далей. Раздзелы сайта: 4. З гісторыі станаўлення фантастыкі Эвалюцыя фантастыкі, асноўныя жанры фантастыкі, вобразы герояў Беларуская фантастыка Старонкі нацыянальнай фантастыкі Цывілізацыі Леаніда Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” Цывілізацыі Раісы Баравіковай «Аповесці чатырох падарожжаў» , «Памылка Малой Галактыкі», «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥» Літаратура Спіс рэкамендацыйнай літаратуры пра фантастыку Чароўны свет Прадстаўнікі беларускай міфалогіі 5. Антычнасць утопія міфалагічны эпас фантастычная сатыра фантастычныя вандраванні прыгоды і падарожжы Сярэднявечча народныя казанні павер’і і легенды рэлігійная фантастыка Адраджэнне падарожжы і прыгоды легенды фантастычны гратэск Новы і Навейшы час антыўтопія міфалагічная фантастыка навуковая фантастыка сацыяльная фантастыка фэнтэзі баявая фантастыка касмічная фантастыка утопія З гісторыі станаўлення фантастыкі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] 6. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] З гісторыі станаўлення фантастыкі У XVIII ст. усвядомленай функцыяй фантастыкі стала цэласнае мастацкае адлюстраванне абагульненай карціны сацыяльных супярэчнасцей. Гэта асабліва прыкметна ва ўтапічных творах. Новы зрух у змесце і формах фантастыкі (XVIII–XX стст.) абумоўлены крызісам рэлігійнага і станаўленнем навуковага мыслення. З гэтага часу фантастыка не падвойвае рэчаіснасць увядзеннем асаблівага свету, а прапаноўвае свой фантастычны свет як абагульненую мадэль адзінай рэальнасці. Зусім іншай стварае фантастыку рамантызм. Сумяшчаючы замагільны свет з рэчаіснасцю, казачнае і бытавое, містычнае і рацыянальнае, рамантызм імкнецца да выкарыстання фантастыкі як спосабу мастацкага пазнання. 7. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] З гісторыі станаўлення фантастыкі Сучасная навуковая фантастыка шырока выкарыстоўвае вобразы, пабудаваныя на аснове навуковых гіпотэз і ўяўленняў (мутанты, робаты, тэлепатыя, сумяшчэнне прасторавых і часавых планаў). У творах гэтага перыяду сустракаем навукова-фантастычныя гіпотэзы, якія «ўносяцца» ў рэальны свет. Пры разгортванні гіпотэзы фантастычны свет набывае характар магчымай сацыяльнай будучыні. Сацыяльная фантастыка прагназуе будучыню: стварае цэласную мастацкую карціну магчымых сацыяльных наступстваў навукова-тэхнічнага прагрэсу. У творах паказаны свет, дзе тэндэнцыі сучаснасці знаходзяць рэальны працяг. Сацыяльная фантастыка шырока прадстаўлена таксама ўтапічнымі ці антыўтапічнымі творамі. Героі фантастычных твораў: 8. Узнікненне беларускай фантастыкі Адным з першых сабраў і апрацаваў народныя фантастычныя казкі і легенды Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Аўтары ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», апіраючыся на сюжэты міфалагічнай фантастыкі, стварылі ў стылю бурлеску каларытныя нацыянальныя творы. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў] 9. Апрацоўкай казачнай фантастыкі займаліся Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч («Купала»), Францішак Багушэвіч («Не ўсім адна смерць»), Якуб Колас («Матчына прачытанне. Палеская легенда»), Максім Багдановіч («У зачараваным царстве») і інш. Казачная фантастыка ў беларускай літаратуры Элементы міфалагічнай і казачнай фантастыкі выкарыстаны ў беларускай баладзе: Аляксандр Рыпінскі («Нячысцік»), Францішак Багушэвіч («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў] 10. Даследчыкі звязваюць пачатак развіцця беларускай фантастыкі з XX стагоддзем, калі распрацоўваецца жанр казкі ў творчасці Максіма Багдановіча, Цѐткі, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў] 11. На Беларусі першым у жанры навуковай фантастыкі стаў працаваць Янка Маўр («Чалавек ідзе», 1920 г.). Пазней шэраг твораў навуковай фантастыкі працягнулі: кніга «Апошняя арбіта» (1962 г.) В. Шыціка Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў] 12. Пазней была створана выдавецка-паліграфічная кампанія «Эрыдан» і заснавана серыя «Фантакрим – extra»: Фантастика, приключения, детектив», а ў 1991 годзе пабачыў свет літаратурна- мастацкі і публіцыстычны часопіс «Фантакрим MEGA». Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў] 13. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача ў далѐкую будучыню, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму. Адметнасцю гэтага перыяду з’яўляецца адсутнасць войнаў і эпідэмій. Сучаснаму чытачу на пэўны момант здаецца, што гэтая эпоха найбольш спрыяльная для ўсебаковага развіцця чалавецтва. Аднак падрабязны аналіз тэксту дазваляе зрабіць іншы вывад. Грамадзяне Вялікай Эры Плюралізму ўлічылі памылкі сваіх продкаў. Па гэтай прычыне ў творы не сустрэнем аповед пра Трэцюю сусветную вайну або гісторыі пра маштабныя эпідэміі. Іх няма, але на іх месца сталі непаразуменні, у выніку якіх узніклі канфліктныя сітуацыі паміж Зямлѐй і Старой Цывілізацыяй, якая капіруе чалавечую цывілізацыю. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] 14. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» Дзеянні, апісаныя ў творы, адбываюцца ў далѐкай будучыні. Гэта сведчыць пра тое, што аўтар зрабіў спробу спрагназаваць магчымае развіццѐ планеты Зямля падчас дастаткова цеснага яе ўзаемадзеяння з іншаземнымі цывілізацыямі. У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Праўда некаторыя падзеі (такія, як вайна і перамовы) праходзяць і на планеце іншаземцаў. Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Варта дадаць, не заўсѐды ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Нагадаем, героі рамана траплялі на іншую планету ў выніку выкрадання, захопу (можна параўнаць такія адносіны з адносінамі тэрарысты – заложнікі). Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей. З боку насельнікаў Зямлі не заўважаем захопніцкай палітыкі. У адносінах да іншаземцаў яны заставаліся гуманістамі.[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] 15. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Раман Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» 1. Час дзеяння Далѐкая будучыня, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму. 2. Месца дзеяння У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Некаторыя падзеі (такія, як вайна і перамовы) маглі праходзіць і на планеце іншаземцаў. 3. Спосаб кантакту Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Не заўсѐды ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Героі рамана траплялі на іншую планету ў выніку выкрадання, захопу. Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый У пэўнай ступені іншапланецяне больш развітыя. Але, нягледзячы на гэта, яны ўсвядомлена забіваюць, знішчаюць жывых істот, што насяляюць іх планету (так званыя міжусобіцы, якія прывялі да знішчэння, а часам і знікнення некаторых відаў жывѐльнага і расліннага свету). 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. Зямляне змагаюцца за права існаваць самастойна, згодныя супрацоўнічаць і аказваць пэўную дапамогу. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. У іншапланецян назіраецца агрэсіўнае стаўленне: яны хочуць падпарадкаваць сабе Зямлю. Але ѐсць частка іншаземцаў, якія згодны супрацоўнічаць з людзьмі, гатовы наладзіць з імі сяброўскія адносіны. 7. Вынікі кантакту для зямлян Была зроблена няўдалая спроба зняволення зямной цывілізацыі. Падчас перамоў зямляне і іншаземцы так ці інакш абменьваліся пэўнай інфармацыяй. У нейкай ступені гэта яшчэ стала прычынай наладжвання сяброўскіх зносін. Але ж планеты так і не дасягнулі ўзаемаразумення. 16. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] «Рэалы па-ранейшаму жывуць толькі дзеля сваѐй бялковай масы. Штодня адзін клопат: чым пракарміцца, у што апрануцца? Калі і працуюць, дык толькі дзеля грошай. Ва ўсім шукаюць матэрыяльную выгаду. І чым больш шукаюць, тым горш жывуць. З-за гэтага часта ваююць» («Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥»). 17. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Аповесць чатырох падарожжаў» 1. Час дзеяння Апісана даволі блізкая будучыня. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні пераважна адбываюцца ў касмічнай прасторы і толькі зрэдку на зямлі. 3. Спосаб кантакту Форма кантакту зямлян з іншапланецянамі – непасрэдная сустрэча ў выніку правядзення касмічных даследаванняў. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый У адным выпадку зямляне паказаны як больш развіты від, у іншых – менш развіты. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Не заўсѐды гуманнае стаўленне зямлян да гуманоідаў. У творы, абраным для аналізу, заўважаем, што ўсе дзеянні людзей накіраваны толькі на тое, каб знайсці пэўную выгоду. Складваецца такое ўражанне, што героі аповесці шукаюць разгадку элементаў Космасу толькі дзеля сенсацыі, дзеля заваявання знакамітасці. З аднаго боку, яны працуюць на карысць сваѐй краіны, а з другога – наносяць шкоду іншым жывым істотам. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Выразных намераў няма. 7. Вынікі кантакту для зямлян Лагічна будзе гаварыць не пра вынікі кантакту для зямлян, а пра вынікі кантакту для іншаземцаў. Таму што, па вялікаму рахунку, прынцыповых змен у жыцці зямлян не адбылося. А вось жыццядзейнасць іншаземных цывілізацый у некаторых выпадках была парушана «дзякуючы» людзям. 18. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Апавяданне Раісы Баравіковай «Памылка Малой Галактыкі» 1. Час дзеяння Апісана сучаснасць. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на зямлі. 3. Спосаб кантакту Адбываецца пасля смерці героя. Мы не заўважаем непасрэднага кантакту паміж іншаземнай істотай і асобай чалавека, але здагадваемся, што яны ўступаюць у кантакт паміж сабой на духоўным узроўні. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый Цывілізацыя-стваральніца планеты Зямля больш арганізаваная і больш развітая. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Стваральнікі планеты Зямля пакутуюць ад разумення значнасці зробленай памылкі. Яны пакутуюць, але не адмаўляюцца ад людзей, ратуюць іх найбольш прыдатнымі спосабамі. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Іншаземная цывілізацыя, а дакладней яе прадстаўніца, паўстае як выратавальніца для асобнага. Дзякуючы гэтаму чалавек становіцца правадніком ідэй цывілізацыі-стваральніцы. Ён вар’яцее, калі пачынае разумець тое, што насамрэч адбываецца ў гэтым свеце. У дадзеным выпадку, відаць, прадстаўніца іншаземнай цывілізацыі пашкадавала пра тое, што распавяла чалавеку праўду пра Зямлю. 7. Вынікі кантакту для зямлян Самазабойства героя. 19. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥» 1. Час дзеяння Цесна пераплецены сучаснасць і гісторыя, сон і рэальнае жыццѐ. Падзеі, што адбываюцца на пачатку XXI стагоддзя (2007 год), мяжуюцца з падзеямі ХV стагоддзя. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на Зямлі ў сучасным Мінску і старадаўнім Вялікім Княстве Літоўскім. 3. Спосаб кантакту Спосабы кантакту, абраныя незямлянамі (сустрэчы і размовы, сны), садзейнічаюць развіццю давяральных адносін. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый Узровень развіцця іншаземнай цывілізацыі значна вышэйшы за ўзровень развіцця зямлян. Прычына таму – наяўнасць вялізнага аб’ѐму інфармацыі, які назапашваўся і захоўваўся стагоддзямі. Чалавечае грамадства яшчэ не зразумела, не асэнсавала да канца значнасць інфармацыі. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Людзі, калі і могуць дапамагчы іншаземцам, то толькі з падказак апошніх. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Іншаземцы прылятаюць на Зямлю з намерам дапамагчы, папярэдзіць, прадухіліць, выратаваць. Гэта значыць прылятаюць з той мэтай, каб пэўным чынам зрабіць жыццѐ зямлян больш лѐгкім. 7. Вынікі кантакту для зямлян Прадстаўнікі двух розных светаў часова пасябравалі для таго, каб дасягнуць пэўнай, кожнаму сваѐй, мэты. 20. Чароўны свет [да раздзелаў] [ ацаніце сайт ] 21. Літаратура [да раздзелаў] [ ацаніце сайт ] 22. 12 Дзякуй вам за тое, што наведалі мой сайт! Спадзяюся, многіх з вас я сустрэну пазней як аматараў фантастыкі, а зараз прашу вас ацаніць маю Інтэрнэт- старонку і напісаць свае прапановы па паляпшэнню сайта на электронную пошту. Дзякую за ўвагу! [да раздзелаў] 3 Ацаніце сайт па 5-ці бальнай шкале (Націсніце столькі разоў на экран, колькі балаў вы жадаеце паставіць) 45 



















https://www.slideshare.net/ADL94/belfanta...
|
|
|